Вы тут

Беларусь рухаецца ў бок добраахвотнага бязвыплатнага донарства


Сусветная арганiзацыя аховы здароўя рэкамендуе да 2020 года перайсцi на стопрацэнтнае добраахвотнае бязвыплатнае донарства. Многiя краiны паставiлi для сябе такую мэту, наша — не выключэнне, бо толькi такое донарства лiчыцца максiмальна бяспечным. Пра гэта спецыялiсты нагадалі ў Сусветны дзень донара крывi.


«Мы не насаджаем гэта, але спадзяёмся на водгук у тым лiку ў нашых патэнцыйных донараў, разлiчваем на развiццё карпарацыйнай культуры донарства, калi падобная практыка будзе прэстыжнай для прадпрыемстваў, — заўважае дырэктар Рэспублiканскага навукова-практычнага цэнтра трансфузiялогii i медыцынскiх бiятэхналогiй Фёдар КАРПЕНКА. — Паступова ў нас адбываецца рост бязвыплатнага донарства, сёлета такiх донараў ужо каля 25 працэнтаў. Надалей плануецца ўкаранiць замежную практыку прысваення ганаровага статусу толькi тым, хто здае кроў без матэрыяльнага заахвочвання».

За апошнiя два гады колькасць донараў вырасла на 10 тысяч i склала 95 тысяч чалавек. Звычайна на працягу года каля 20 працэнтаў — навiчкi. Колькасць донараў i аб'ёмы нарыхтоўкi лiчацца дастатковымi для забеспячэння краiны прадуктамi крывi. Па вынiках мiнулага года на адну тысячу жыхароў краiны нарыхтавана каля 23 л донарскай крывi (па стандарце СААЗ для гарантавання нацыянальнай бяспекi неабходна не менш за 20 л).

Заменнiкi крывi пакуль, на жаль, не вынайдзены, а кожнаму чацвёртаму-пятаму жыхару планеты патрабуецца пералiванне тых цi iншых яе кампанентаў. Перш чым стаць донарам, неабходна прадаставiць даведку аб стане здароўя з палiклiнiкi па месцы жыхарства. Абследаванне на маркёры iнфекцыйных захворванняў праводзiцца ўжо ў цэнтры трансфузiялогii, пасля чаго адбываецца нарыхтоўка крывi. Бяспека крывi гарантуецца сёння некалькiмi тэхналогiямi, адна з якiх пачала ўкараняцца сёлета. Усе яны забяспечваюць стопрацэнтную гарантыю адсутнасцi перадачы такiх iнфекцый, як вiрусныя гепатыты В i С, сiфiлiс або ВIЧ.

— Любая сур'ёзная аперацыя мае на ўвазе страту крывi, i таму яна не можа быць распачата без запасу той жа плазмы, — кажа галоўны хiрург Мiнiстэрства аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь Сяргей ЗАРЭЦКI. — У лячэбных установах сёння працуюць кабiнеты трансфузiялогii, у якiх ёсць сутачны запас крывi. У цэлым хiрургiя скiравана на тое, каб як мага менш выкарыстоўваць пералiванне, бо гэта, па сутнасцi, перасадка чужароднай тканкi, а значыць, яно можа быць прыроўнена да хiрургiчнай аперацыi. Мы прымяняем сёння i аўтапералiваннi ўласнай крывi, якая забiраецца ў пацыента перад аперацыяй, захоўваецца i выкарыстоўваецца ў выпадку кровастраты. Iснуе яшчэ i магчымасць забору крывi, якая страчваецца падчас аперацыi, яна «ачышчаецца» i ўлiваецца назад пацыенту. Калi гэтага недастаткова або ўзнiкаюць ускладненнi, то мы будзем вымушаны пералiваць донарскую кроў. Развiццё сучасных малаiнвазiўных тэхналогiй скiравана на тое, каб мiнiмiзаваць страты крывi i выпадкi пералiвання донарскай крывi.

Святлана БАРЫСЕНКА

protas@zviazda.by

Загаловак у газеце: Донарства бескарыслiвае

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Магілёўская вобласць ушанавала лідараў уборачнай кампаніі

Магілёўская вобласць ушанавала лідараў уборачнай кампаніі

У Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК.

Грамадства

Хворым на фенілкетанурыю могуць палепшыць забяспячэнне прадуктамі харчавання

Хворым на фенілкетанурыю могуць палепшыць забяспячэнне прадуктамі харчавання

Міністэрства аховы здароўя адказала на публікацыю «Звязды».