Вы тут

У Лондане згарэў 24-павярховы жылы дом


Надзвычайнае здарэнне адбылося ў Вялікабрытаніі. Як мінімум шэсць чалавек загінулі, дзясяткі пацярпелі ў выніку моцнага пажару, які шмат гадзін бушаваў у шматпавярховым жылым доме на захадзе Лондана. У момант узнікнення агню ў 24-павярховым будынку Грэнфел-таўэр магло знаходзіцца да 600 чалавек.


Як паведамляе сайт Рускай службы ВВС, у Лонданскую пажарную брыгаду ў 00.54 ночы ў сераду паступіў званок з паведамленнем аб агні ў жылым доме Грэнфел-таўэр на вуліцы Лацімер-Роўд у раёне Паўночны Кенсінгтан. На месцы тушэння пажару працавалі 40 пажарных разлікаў і больш за 200 пажарных. Больш за 20 карэт «хуткай дапамогі» прыбылі да будынка, які быў ахоплены агнём з другога па апошні паверхі.

Што да прычыны пажару, то яна пакуль не вызначана. Ёсць версія, што ўсё адбылося з-за халадзільніка, які ўзарваўся. Спецыялісты называюць здарэнне беспрэцэдэнтным. Многія пажарныя, якія аддалі прафесіі ўсё жыццё, не сутыкаліся з падобным ніколі.

Лічылася, што Грэнфел-таўэр пабудаваны ў адпаведнасці з высокімі патрабаваннямі пажарнай бяспекі. Новыя ўваходныя дзверы ў кожную кватэру нібыта маглі вытрымліваць агонь да 30 хвілін, а гэтага цалкам дастаткова для прыбыцця пажарнай брыгады. Тым не менш на справе ўсё аказалася зусім па-іншаму. ВВС паведамляе: па словах некаторых жыхароў, агонь ахапіў увесь дом ужо праз 15 хвілін. Сведкі здарэння спачатку бачылі, як загарэлася кватэра на адным з паверхаў у ніжняй частцы вышыннага дома, але на іх вачах пажар імкліва распаўсюдзіўся па абліцоўцы будынка.

Ёсць і больш шакіруючая інфармацыя: відавочцы з суседніх дамоў распавялі, што бачылі людзей, якія падавалі сігналы аб дапамозе, у роспачы скакалі з верхніх паверхаў, выкідвалі ў вокны дзяцей, спрабавалі спусціцца па вяроўках, зробленых з прасцін.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Фота newsru.com

Загаловак у газеце: Жахлівая ноч

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».