Вы тут

Цяпло ў руках


Вярнуцца ў свет дзяцінства прапануюць мастачкі Эльга Папова і Ірына Калеснікава. Іх творчы тандэм арганічны: Эльга працуе ў тэхніках акрылавага і алейнага жывапісу, а Ірына стварае карціны з лямцу. Але абедзве мастачкі памятаюць пра самыя чароўныя часы, таму выкарыстоўваюць магчымасць падоўжыць дзяцінства праз мастацтва. Паглядзець на свет «Дзіцячымі вачыма» можна на выстаўцы, што працуе ў арт-гасцёўні «Высокае месца».


Мастачкі адзначаюць, што захаваць шчыры погляд на свет цяпер не так лёгка, але творчасць дапамагае не згубіць гэтую здольнасць. Мастачка Эльга Папова казачны свет бачыць у дзецях, праз іх вобразы выбудоўвае ўласную філасофію і светаадчуванне. Шмат пра сябе творца не гаворыць, лічыць, што лепш раскажуць творы. Жывапісная мова маладой мастачкі дорыць сапраўдную казку. Творца гуляе колерамі, тонка адчувае іх спалучэнне. Вельмі любіць адценні блакітнага.

Ірына Калеснікава можа правесці майстарклас ці экскурсію па экспазіцыі сваіх твораў, дзе распавядзе, адкуль прыйшла ідэя стварыць сімпатычную рыжавалосую дзяўчыну альбо смешнага хлопчыка з гарбузамі.

Ірына выкарыстоўвае воўну аўстралійскага мерыноса — цёплую, мягкую навобмацак. Мастачка прызнаецца: да таго, як пачала валяць, рукі былі заўсёды халоднымі, а цяпер ад іх сыходзіць цяпло нават узімку. Валяннем аўтар займаецца апошніх пяць год, раней рабіла толькі лялькі. Аднак выпадак дапамог ёй адкрыць з воўны і карціны.

— Па адукацыі я выкладчык нямецкай мовы, — расказвае Ірына Калеснікава. — Карціны з лямцу пачала рабіць пасля таго, як захапілася дзіцячай ілюстрацыяй. Калі маё дзіця было маленькім, я часцяком у бібліятэцы брала нямецкія кнігі. Уражвала, як яны былі праілюстраваны. А з лямцам ужо мела справу, валяла ўсё, што толькі можна: упрыгожванні, цацкі. Супрацоўнікі бібліятэкі Інстытута імя Гётэ неяк папрасілі да кніжнай выстаўкі зрабіць цацку. Далі кнігу, па якой трэба было прыдумаць вобраз. Я зрабіла цацку, але падалося, што найбольш дакладна і арганічна сюжэт кнігі магла б перадаць асобная карціна. У выніку бібліятэка прапанавала мне зрабіць персанальную выстаўку.

Валянне — працэс працаёмкі і складаны, таму здаўна гэтым займаліся мужчыны. Цяпер гэта ў асноўным жаночая справа. Існуе мноства розных тэхнік, але Ірына аддае перавагу мокраму валянню. Мастачка ўпэўнена, што структура матэрыялу можа захапіць кожнага, галоўнае — адчуць цеплыню. Нездарма вырабы запатрабаваныя.

— Усё залежыць ад актыўнасці мастака, — падкрэслівае Ірына Калеснікава. — Адна справа — працаваць толькі дома, іншая — удзельнічаць у выстаўках, дэманстраваць майстэрства. Я рамеснік, гэта мой асноўны від дзейнасці. Мае кліенты — звычайныя сем’і, якія заказваюць карціны ў падарунак, для дзяцей. Заказчык можа паказаць мне партрэт чалавека і расказаць, чым ён захапляецца, якіх жывёл любіць. У маім творчым «рэпертуары» няма абмежаванняў: магу зрабіць як вясельны партрэт, так і казачную гісторыю. Мае карціны асацыююцца з дзяцінствам, але часта адлюстроўваю дарослых, трансфармуючы іх у персанажаў дзіцячых кніг. Фантазія — мой асноўны інструмент. Не арыентуюся на замежных аматараў, знайшла свайго гледача і заказчыка ў Беларусі: ведаеш менталітэт, разумееш, што прымусіць чалавека задумацца, а што — парадуе.

Вікторыя АСКЕРА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.