23 Чэрвень, субота

Вы тут

Як парламентарыі працуюць на дыпламатычнай арэне?


Гэта абмяркоўвалася падчас круглага стала ў "Звяздзе".

У чым рэальная роля парламенцкай дыпламатыі? Дзякуючы чаму летняя сесія Парламенцкай асамблеі АБСЕ пройдзе менавіта ў беларускай сталіцы? Ці ў пойнай меры нашы парламентарыі выкарыстоўваюць свой дыпламатычны патэнцыял? Гэтыя пытанні абмеркавалі падчас круглага стала "Магчымасці і перспектывы парламенцкай жыпламатыі", які прайшоў ў рэдакцыі газеты "Звязда".

Да нас завіталі: Валерый Варанецкі, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па міжнародных справах; Сяргей Рахманаў, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі  Нацыянальнага сходу па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы; Галіна Філіповіч, член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце; Вольга Лазоркіна, кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры дыпламатычнай і консульскай службы факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Акрамя гэтага, была наладжана анлайн-відэасувязь са Станіславам Ткачэнкам, доктарам эканамічных навук, кандыдатам гістарычных навук, прафесарам кафедры еўрапейскіх даследаванняў, кіраўніком праграмы "Дыпламатыя Расійскай Федэрацыі і замежных дзяржаў".


Як падкрэсліў падчас мерапрыемства Валерый Варанецкі, сёння Беларусь становіцца цэнтрам парламенцкай дыпламатыі:

– І менавіта тут у бліжэйшы час будзе біцца яе пульс. Гэта на самой справе вельмі важна з пункту гледжання успрымання і грамадствам, і нашымі замежнымі калегамі, паколькі гэта аўтарытэт нашай краіны і нашага парламента.

Сяргей Рахманаў заявіў, што падчас перамоў з калегамі з розных краін важна прытрымлівацца сваёй сістэмы каштоўнасцей, якая сфарміравалася ў нас ужо даўно:

– Мы павінны мець вельмі сур’ёзную навуковую, філасофскую, светапоглядную падрыхтоўку, каб маглі выглядаць пераканаўча. Узровень нашых парламентарыяў, дзякуючы ў тым ліку савецкай сістэме адукацыі, вельмі высокі. І ў дыскусіях як у Азіі, так і ў Еўропе нашы партнёры на дамінуюць над намі з пункту гледжання ўзроўню светапогляду.

Айчынная парламенцкая дыпламатыя дапамагае бізнесменам завязваць кантакты з перспектыўнымі партнёрамі за мяжой, а інвестарам з іншых краін – знаходзіць у Беларусі цікавыя праекты, у якія можна ўкласці сродкі. Сенатары, дэпутаты маюць магчымасць падчас перамоў узнімаць тыя тэмы, якія часам па аб'ектыўных прычынах вымушаны абыходзіць дыпламаты. Пра практычныя вынікі міжнароднай працы парламентарыяў чытайце ў хуткім часе на старонках "Звязды", дзе будзе надрукавана поўная версія круглага стала.

Надзея ЮШКЕВІЧ

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Культура

Топ беларускіх дыялектызмаў, якія вы маглі не ведаць

Топ беларускіх дыялектызмаў, якія вы маглі не ведаць

Нязвыклая форма — заўсёды штуршок для пошуку.

Культура

Як мог выглядаць Мінск? Ведае беларускі архіў

Як мог выглядаць Мінск? Ведае беларускі архіў

Дзе замежнікі вывучаюць савецкую архітэктуру.

Культура

У Вілейцы можна ўбачыць станок, аналагічны таму, за якім працаваў Скарына

У Вілейцы можна ўбачыць станок, аналагічны таму, за якім працаваў Скарына

Ёсць тут зала друкаванай прэсы. Аднак асаблівую цікавасць, безумоўна, выклікае ў экспазіцыі друкарскі варштат.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра бунт малога, выпадак на ферме і цікавае выступленне на вяселлі.