Вы тут

Адбудзецца матч ветэранаў мінскага «Дынама» і маскоўскага «Спартака»


17 чэрвеня спартыўны тэлеканал «Беларусь 5» запрашае ўсіх прыхільнікаў футбола на адмысловае мерапрыемства — матч паміж ветэранамі знакамітых футбольных камандаў — мінскага «Дынама» і маскоўскага «Спартака». Гульня адбудзецца на сталічным стадыёне «Трактар» і будзе трансліравацца ў прамым эфіры.


Прамое ўключэнне, падкрэсліваюць тэлевізійнікі, пачнецца задоўга да стартавага свістка — у выязной студыі «Беларусь 5» каментатар Уладзімір Навіцкі не толькі падрабязна раскажа пра спартыўнае свята, але і запросіць да мікрафона легендарных футбалістаў абедзвюх камандаў з эксклюзіўнымі каментарыямі.

«Матч легендаў», нагадаем, прымеркаваны да юбілею найстарэйшай футбольнай каманды (18 чэрвеня «Дынама-Мінск» споўніцца 90 гадоў), дый сапернік абраны з сэнсам: 35 гадоў таму мінскія дынамаўцы выйгралі першынство СССР, згуляўшы з маскоўскім «Спартаком» на ягоным полі з лікам 4:3. Цікава, як завершыцца сустрэча сёлета?

Вікторыя ЗАХАРАВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?