Вы тут

Хутка могуць з'явiцца квоты па прыёме на працу iнвалiдаў


Таксама, магчыма, у людзей з iнвалiднасцю з'явяцца персанальныя асiстэнты. Наогул, у нашай краiне запланаваны шэраг важных змяненняў, якiя датычацца людзей з iнвалiднасцю. Аб гэтым гаворыцца ў Нацыянальным плане дзеянняў па рэалiзацыi палажэнняў Канвенцыi аб правах iнвалiдаў на 2017—2025 гады, якi быў зацверджаны пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 13 чэрвеня 2017 года №451.


Гэта стратэгiчны дакумент, накiраваны на фармiраванне ўмоў па забеспячэннi роўнасцi правоў людзей з iнвалiднасцю i стварэнне ўмоў iх iнтэграцыi ва ўсе сферы жыццядзейнасцi грамадства, адзначаюць у Мiнiстэрстве працы i сацыяльнай абароны.

Для рэалiзацыi палажэнняў Канвенцыi Нацыянальным планам прадугледжана карэкцiроўка заканадаўства. Так, запланавана ўнясенне змяненняў у законы «Аб сацыяльнай абароне iнвалiдаў у Рэспублiцы Беларусь», «Аб папярэджаннi iнвалiднасцi i рэабiлiтацыi iнвалiдаў», «Аб архiтэктурнай i горадабудаўнiчай дзейнасцi ў Рэспублiцы Беларусь» i iншыя нарматыўныя прававыя акты. Таксама будуць удасканалены нормы, якiя гарантуюць аказанне дапамогi i падтрымкi ў надзвычайных сiтуацыях iнвалiдам з улiкам iх iндывiдуальных патрэб.

Яшчэ большая ўвага будзе ўдзяляцца забеспячэнню даступнасцi асяроддзя, паслуг i iнфармацыi для людзей з iнвалiднасцю. Плануецца ўвядзенне адмiнiстрацыйнай адказнасцi за адсутнасць умоў для доступу iнвалiдаў да аб'ектаў сацыяльнай, iнжынернай i транспартнай iнфраструктур. А на работнiкаў арганiзацый, якiя аказваюць паслугi насельнiцтву, будуць ускладзены функцыi па аказаннi дапамогi iнвалiдам у пераадоленнi бар'ераў, якiя перашкаджаюць iм атрымаць гэтыя паслугi.

Нацыянальным планам таксама прадугледжана ўдасканаленне медыцынскай i сацыяльнай дапамогi людзям з iнвалiднасцю. Спецыялiсты вывучаць магчымасць пераходу на працэнтную сiстэму вызначэння iнвалiднасцi ў адпаведнасцi з Мiжнароднай класiфiкацыяй функцыянавання, абмежаванняў жыццядзейнасцi i здароўя (МКФ). Зменяцца нарматывы забяспечанасцi iнвалiдаў сацыяльнымi паслугамi, якiя спрыяюць iх самастойнаму пражыванню.

Каб людзi з iнвалiднасцю маглi рэалiзаваць сваё права на адукацыю, будуць карэктавацца планы навучання студэнтаў з iнвалiднасцю з улiкам iх iндывiдуальных магчымасцяў. Таксама будзе вывучана магчымасць устанаўлення квот для арганiзацый па прыёме на працу iнвалiдаў.

Плануюцца i змяненнi ў сiстэме сацыяльнай падтрымкi iнвалiдаў. Так, у наступныя тры гады спецыялiсты будуць працаваць над змяненнем сiстэмы фiнансавання рэабiлiтацыi i сацыяльнай падтрымкi iнвалiдаў. У прыватнасцi, будуць вывучаны пытаннi ўвядзення персанальнага бюджэту iнвалiда, стварэння iнстытута персанальнага асiстэнта iнвалiда.

Рэалiзацыя i манiторынг выканання Канвенцыi будуць ажыццяўляцца Рэспублiканскiм мiжведамасным саветам па праблемах iнвалiдаў. Аналагiчныя структуры будуць створаны таксама пры аблвыканкамах i Мiнскiм гарвыканкаме.

Святлана Бусько

busko@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.