Вы тут

Кiраўнiк дзяржавы агучыў сваё бачанне развiцця АДКБ


Сiмвалiчна, што ўчарашняе мерапрыемства ў Палацы Незалежнасцi — сустрэча Прэзiдэнта Беларусi Аляксандра Лукашэнкi з сакратарамi саветаў бяспекi дзяржаў — удзельнiц АДКБ — праходзiла ў гiстарычнай зале. Менавiта ў ёй у свой час адбывалiся перагаворы лiдараў «нармандскай чацвёркi», дзе былi выпрацаваны Мiнскiя пагадненнi...


Час для стратэгiчных рашэнняў

У год свайго старшынства ў Арганiзацыi Дагавора аб калектыўнай бяспецы Беларусь iмкнецца зрабiць сiтуацыю ў рэгiёне як мага больш стабiльнай.

— Пасяджэнне нашага Камiтэта сакратароў праходзiць у няпросты час, — адзначыў беларускi лiдар на пачатку сустрэчы. — Мiжнародная сiтуацыя характарызуецца ростам нестабiльнасцi, перабудовай адносiн памiж сусветнымi цэнтрамi сiлы, узмацненнем жорсткасцi ўзаемнай канкурэнцыi, актыўна фармiруюцца ўмовы для пераносу супрацьстаяння ў касмiчную сферу, кiберпрастору.

На межах краiн — удзельнiц АДКБ нарошчваецца ваенная iнфраструктура НАТА, разварочваецца сiстэма супрацьракетнай абароны, рэалiзуюцца праекты па стварэннi высокадакладнай зброi. Канфлiкты, эканамiчныя i сацыяльныя ўзрушэннi працягваюць заставацца крынiцамi мiграцыйнага крызiсу.

— Асаблiвую пагрозу ўяўляе тэрарыстычная актыўнасць у Еўропе i Цэнтральнай Азii, турбуе супрацьстаянне на паўднёвым усходзе Украiны, Нагорным Карабаху, — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка. — Нягледзячы на станоўчыя тэндэнцыi, якiя намецiлiся, неўрэгулявана сiтуацыя вакол Прыднястроўя. Вiдавочна, што ў гэтых умовах павышаецца значнасць нашай Арганiзацыi.

Так, у сiлу функцыянальнасцi АДКБ у яе ёсць патэнцыял для таго, каб iграць важную ролю ў будучай абноўленай архiтэктуры бяспекi Еўразiйскага кантынента. На думку кiраўнiка дзяржавы, неабходна своечасова прымаць стратэгiчныя рашэннi, заснаваныя на адзiнстве i саюзнiцкай згуртаванасцi, выбудоўваць узгодненыя калектыўныя адказы на глабальныя i рэгiянальныя выклiкi.

Свае праблемы вырашаем самастойна

Гаворачы пра сiтуацыю ў рэгiёне АДКБ, кiраўнiк дзяржавы выказаў упэўненасць: мы можам i павiнны вырашыць iснуючыя ў нас праблемы:

— Шчыра хачу вам сказаць, што калi б мы вырашылi тыя насцярожваючыя моманты i кропкi нестабiльнасцi на нашай прасторы — я iх пералiчыў у пачатку, — думаю, аўтарытэт нашай Арганiзацыi значна б вырас.

Прэзiдэнт падкрэслiў: было б добра, каб калi-небудзь гэтыя пытаннi ў парадак дня былi ўсё-такi ўнесены.

Прэзiдэнт выказаўся i наконт Мiнскiх пагадненняў.

— Як я бачу, Мiнскiя пагадненнi пачалi ўжо падвяргацца атакам з боку тых дзяржаў, якiя павiнны былi б сесцi за стол перагавораў i далучыцца да гэтага фармату. Ужо iдуць намёкi пра тое, што можна i без мiнскага фармату быць, можна знайсцi нейкiя iншыя спосабы ўрэгулявання ўкраiнскага канфлiкту. Можна, безумоўна, але пачынаць з пачатку заўсёды больш складана, чым працягваць добрую справу. Таму хацелася б пачуць ваш пункт гледжання, — звярнуўся беларускi лiдар да прысутных.

Шэсць галоўных задач

Як кiраўнiк краiны, якая цяпер старшынствуе ў АДКБ, Аляксандр Лукашэнка пералiчыў найважнейшыя задачы для развiцця Арганiзацыi на сучасным этапе.

Па-першае, гэта каардынацыя знешнепалiтычнай дзейнасцi дзяржаў-членаў. Па-другое, супрацоўнiцтва Арганiзацыi з вядучымi ўнiверсальнымi, рэгiянальнымi мiжнароднымi структурамi. Па-трэцяе, комплекснае ўмацаванне ваеннага, ваенна-тэхнiчнага, антыкрызiснага i мiратворчага патэнцыялу АДКБ. Па-чацвёртае, супрацьдзеянне мiжнароднаму тэрарызму, барацьба з незаконным абаротам наркотыкаў. Па-пятае, забеспячэнне стабiльнай мiграцыйнай абстаноўкi. Шостая задача — удасканаленне юрыдычнай асновы механiзмаў узаемадзеяння ў рамках Арганiзацыi.

Як i падчас сустрэчы з мiнiстрамi абароны краiн — удзельнiц АДКБ, Прэзiдэнт падкрэслiў: Беларусь застаецца вернай сваiм абавязкам перад Арганiзацыяй.

Надзея ЮШКЕВIЧ

yushkevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: З апорай на ўласныя сiлы

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.