Вы тут

Саюзная дзяржава вызначае прыярытэтныя напрамкi развiцця


Парламентарыi дзвюх краiн падчас пасяджэння 52-й сесii Парламенцкага сходу Саюза Беларусi i Расii ў Мiнску абмеркавалi магчымасцi зблiжэння нацыянальных заканадаўстваў, выкананне задач Саюзнай дзяржавы ў апошнiя чатыры гады, а таксама фармiраванне напрамкаў яе развiцця да 2022 года. Асобная ўвага была ўдзелена эфектыўнасцi рэалiзацыi праграм Саюзнай дзяржавы.


Па словах старшынi Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзiмiра Андрэйчанкi, нягледзячы на тое, што ў рамках Саюзнай дзяржавы ў апошнi час зроблены вельмi сур'ёзныя напрацоўкi, патэнцыял арганiзацыi выкарыстаны не цалкам. «I ў першую чаргу гэта датычыцца забеспячэння роўнасцi правоў грамадзян Расii i Беларусi ў многiх сферах i пытанняў гандлёва-эканамiчнага супрацоўнiцтва. Таму пазiцыя саюзных парламентарыяў адназначная: нам трэба больш рашуча працаваць у пераадоленнi ўсiх перашкод», — адзначыў Уладзiмiр Андрэйчанка.

Старшыня Парламенцкага сходу Саюза Беларусi i Расii Вячаслаў Валодзiн паведамiў журналiстам, што сесiя дазволiла вызначыць перспектыўныя напрамкi далейшага дыялогу. «Наступнае пасяджэнне, якое пройдзе сёлета ў снежнi ў Бранску, будзе складацца з парламенцкiх слуханняў такiх пытанняў, як абарона правоў грамадзян i гарманiзацыя заканадаўства ў гэтай сферы. Гэта таксама i тэмы, якiя звязаны з абаронай працы i аховай здароўя, адукацыяй. На снежаньскiм пасяджэннi будзе таксама прымацца бюджэт. У рамках гэтай сесii мы не толькi падводзiлi вынiкi, але i паспрабавалi змадэляваць тое, што можна зрабiць у наступныя пяць гадоў», — дадаў Вячаслаў Валодзiн.

Член Камiсii Парламенцкага сходу па эканамiчнай палiтыцы Алена Панiна лiчыць, што абедзве дзяржавы палепшылi супрацоўнiцтва ў частцы рэалiзацыi сумесных праграм. «Аднак механiзм укаранення iнавацыйных распрацовак у нас недастаткова адпрацаваны ў рамках Саюзнай дзяржавы», — падкрэслiла яна.

Iлья КРЫЖЭВIЧ

kryzhevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Праца, адукацыя, бiзнес

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».