Вы тут

Пройдзе навуковая канферэнцыя «Таджыкістан: 20 гадоў згоды і яднання»


У мінскай штаб-кватэры СНД днямі — а дакладней: 26 чэрвеня — пройдзе навукова-практычная канферэнцыя «Таджыкістан: 20 гадоў згоды і яднання». У пярэдадзень сур'ёзнай размовы па праблемах сацыяльна-эканамічнага развіцця адной з краін Садружнасці, беларуска-таджыкскіх гістарычных адносін «Звязда» звярнулася да Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Таджыкістана ў Рэспубліцы Беларусь Казідаўлата Каімдодава з просьбай расказаць пра падзею:


— На канферэнцыю мы запрасілі сяброў Таджыкістана — вучоных, творчую інтэлігенцыю, актыў таварыства «Беларусь — Таджыкістан», — зазначыў Казідаўлат Каімдодавіч. — У Беларусі, асабліва ў Мінску, усталяваўся сапраўдны астравок народнай дыпламатыі, звязанай з Таджыкістанам. На розныя фестывалі, святы, выстаўкі завітваюць мае землякі. У Мінску добра ведаюць таджыкскіх пісьменнікаў. Найперш — Ато Хамдама, Нізома Касіма, Леаніда Чыгрына. Апошні з іх — не толькі мой, але і ваш, беларусаў, зямляк. Бо нарадзіўся ў Віцебскай вобласці. А з маленства жыве ў Душанбэ. Напісаў цыкл гістарычных раманаў пра краіны Усходу, пра Таджыкістан, перакладае кнігі таджыкскіх пісьменнікаў на рускую мову. Спадзяёмся, што ўдзел у канферэнцыі прыме і Саюз пісьменнікаў Беларусі. Мікалай Іванавіч Чаргінец — часты госць у нашым пасольстве, часты ўдзельнік розных нашых мерапрыемстваў. Рады будзем бачыць паэтаў Міколу Мятліцкага, Навума Гальпяровіча, якія перакладалі і працягваюць перакладаць таджыкскіх паэтаў. Найперш — такіх нашых знакамітасцяў, як Фарзона, Саідалі Мамур, Мумін Канаат, Лаік Шэралі... Дарэчы, нядаўна мы правялі вечар, прысвечаны Лаіку Шэралі. Поўная зала Дома дружбы па вуліцы Захарава сведчыла, што гэтае імя, творчасць гэтага славутага таджыкскага паэта вядомыя беларусам. Адным словам, да сустрэчы на канферэнцыі!

Кастусь ЛАДУЦЬКА

Загаловак у газеце: Таджыкістан: гісторыя адзінства і згоды

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?