Вы тут

Летась было выяўлена больш за 11 000 небяспечных iнфармрэсурсаў


Гэта стала магчыма дзякуючы спецыяльнай аперацыi «ПРОКСI», якая накiравана на процiдзеянне крымiналу ў iнтэрнэце. На пасяджэннi Камiтэта сакратароў АДКБ, якое прайшло ўчора ў Мiнску, абмеркавалi павышэнне эфектыўнасцi гэтай праграмы i гарантаванне iнфармацыйнай бяспекi дзяржаў.


Генеральны сакратар Арганiзацыi Дагавора аб калектыўнай бяспецы Юрый ХАЧАТУРАЎ адзначыў, што пастаянна расце дэструктыўнае iнфармацыйнае ўздзеянне на краiны, iнтэрнэт у сваiх мэтах выкарыстоўваюць i тэрарысты. З улiкам гэтага ў АДКБ плануюць падрыхтаваць шэраг канкрэтных прапаноў i накiраваць iх на разгляд кiраўнiкам дзяржаў-удзельнiц.

 «Мы таксама сёння разгледзелi пытаннi, якiя датычацца ваенна-тэхнiчнага супрацоўнiцтва, i я думаю, што восенню на сесii Савета калектыўнай бяспекi мы прадставiм кiраўнiкам нашых дзяржаў некаторыя змены ў прынцыпы ваенна-тэхнiчнага супрацоўнiцтва АДКБ», — паведамiў Дзяржаўны сакратар Савета бяспекi Беларусi Станiслаў ЗАСЬ.

Надзея АНIСОВIЧ

аnisоviсh@zviаzdа.bу

Загаловак у газеце: Ахова анлайн

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.