Вы тут

Чаму ў Ашмянах так папулярная лёгкая атлетыка?


У межах праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва «Польшча — Беларусь — Украіна» ў 2015 годзе ў горадзе быў пабудаваны лёгкаатлетычны стадыён. Праграма накіравана на рашэнне востраактуальнай зараз праблемы: прафілактыку залішняй вагі. І гэта сапраўды працуе — з раніцы на стадыёне можна ўбачыць бегуноў, якія падтрымліваюць форму перад працай, днём трэніруецца моладзь, а вечарам тут можна заўважыць актыўных пажылых людзей, захопленых скандынаўскай хадой.


Як растлумачыў нам намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Ашмянскага райвыканкама Віктар БАГДАНОВІЧ, правільная назва спартыўнага аб'екта — лёгкаатлетычнае ядро. Тут абсталяваны сучасныя бегавыя дарожкі, сектары для скачкоў у даўжыню з разбегу і штурхання ядра, футбольнае поле з натуральным пакрыццём, а таксама трыбуны на 500 пасадачных месцаў.

— Горад актыўна выкарыстоўвае стадыён на працягу ўсяго цёплага сезона. Школа і каледж, якія знаходзяцца непадалёк, тут праводзяць урокі фізічнай культуры. На стадыёне трэніруюцца і вучні лёгкаатлетычнага аддзялення спартыўнай школы. Дарэчы, пасля з'яўлення новага высакакласнага спартыўнага аб'екта і паляпшэння якасці трэніровак яны пачалі паказваць вельмі добрыя вынікі. З бегам на 400 метраў спраўляюцца за 52 секунды — гэта блізка да першага дарослага разраду. А раней за хвіліну ледзь дабягалі, — расказвае Віктар Багдановіч.

Дарэчы, на стадыёне праходзяць раённыя матчы па футболе, у планах — прыняць абласныя спаборніцтвы. Пакуль жа тут нярэдка сыходзяцца ў спартыўнай барацьбе ў розных лёгкаатлетычных кірунках (вельмі папулярны — мнагабор'е) работнікі ашмянскіх прадпрыемстваў і арганізацый падчас сваіх унутраных спаборніцтваў.

Праект коштам 1,5 мільёна долараў быў рэалізаваны сумесна з польскім паветам Сувалкі, таму зараз паміж двума рэгіёнамі вельмі цёплыя адносіны. Маладыя спартсмены пастаянна ездзяць адзін да аднаго ў госці, сустракаючыся на сяброўскіх спартыўных мерапрыемствах.

Загаловак у газеце: Стадыён для рэкордаў

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.