Вы тут

Драматычны тэатр імя Якуба Коласа прадставіў некалькі прэм'ер


Публіка добра прыняла камедыю «Доктар філасофіі» рэжысёра Міхася Краснабаева. Гэта — пастаноўка па творы класіка сербскай драматургіі Браніслава Нушыча (1864—1938). Спектаклі паводле яго п'ес ставяцца ў розных краінах свету.


— Бацька сямейства Жывата Цвіёвіч, дзякуючы дзелавой кемлівасці, чалавек заможны. Ён апантаны ідэяй вывучыць сына Міларада на доктара філасофіі і зацвердзіць сябе ў шляхетным грамадстве. Пад імем сына-лайдака пасылае вучыцца за мяжу іншага. Той бліскуча заканчвае ўніверсітэт. Праўда, прыдбаў хлопец не толькі дыплом, але і жонку з дзіцем... — распавядае сюжэт дзеі Юрый Іваноўскі, літаратурны рэдактар тэатра.

Віцябляне і госці горада могуць убачыць тое, што адбывалася далей і чым скончыцца гэтая гісторыя.

У галоўнай ролі Жываты Цвіёвіча — вядучы майстар сцэны Юрась Цвірка і заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Рыгор Шацько.

Другі новы спектакль — «Глыток чужога віскі», іранічны дэтэктыў. Аўтар п'есы — наш сучаснік — ізраільскі драматург Лявон Агулянскі.

Падзеі адбываюцца ў штаце Фларыда ў ЗША. Героі ў будні, на рабоце, быццам бы, добрапрыстойныя грамадзяне. Але гэта дзякуючы «маскам на тварах». Зусім інакш яны паводзяць сябе ў інтымным жыцці, падчас адпачынку. Там дэманструюць сваё сапраўднае аблічча. І яно не мае нічога агульнага з высокай маральнасцю і духоўнасцю. Рэжысёр-пастаноўшчык — заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Валерый Анісенка.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

рukshаnskі@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Камедыя і іранічны дэтэктыў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».