26 красавіка, чацвер

Вы тут

«Звязда» знайшла новых падпісчыкаў і вярнула былых


Дзень падпісчыка, які днямі быў арганізаваны Гродзенскім аддзяленнем «Белпошты» і Выдавецкім домам «Звязда», зацікавіў гараджан. Да палаткі раз-пораз падыходзілі наведвальнікі. Ды і цяжка было прайсці міма. Палатка паўстала на адным з людных месцаў — каля прыпынку грамадскага транспарту, зусім блізка — цэнтральны рынак. Да таго ж «Звязда» падрыхтавала для сваіх падпісчыкаў добрыя падарункі — майкі, кубкі, магніты, нататнікі і нават гадзіннікі, а дзеці адыходзілі з паветранымі шарамі.


Валерый Леанідавіч — адэсіт, афіцэр запасу. Ваенная служба закінула яго ў горад над Нёманам, дзе ён і застаўся. Кажа, што раней чытаў саюзную «Звезду», а цяпер зацікавіўся беларускай, бо ў ёй таксама ёсць старонка для вайскоўцаў — «Фарпост». Чарговая падпіска завяршаецца, і Валерый Леанідавіч вырашыў яе ўзнавіць. Ды не на месяц-другі, а адразу на паўгода. Свайму адданаму чытачу дзяўчаты з аддзела маркетынгу падаравалі настольны гадзіннік.

Не засталася без падарунка і Алеся, якая прыйшла сюды з малой дачкой. Прызналася, што пакуль не ведала пра змест выдання, але пагартаўшы, прыйшла да высновы, што гэта і яе газета. Выпісала на тры месяцы і атрымала адразу некалькі сувеніраў. Задаволенай засталася і малая дачка Алесі. Дарэчы, усе, хто падпісаўся ў той дзень, атрымалі на памяць падарункі. А работнікі пошты, якія дапамагалі ў афармленні падпіскі, яшчэ і ўручалі кожнаму наведвальніку чарговы нумар выдання. Газету мог атрымаць любы, хто пажадае адкрыць для сябе нешта новае.

Маргарыта УШКЕВІЧ

margo@zviazda.by

Загаловак у газеце: Гродзенцы са «Звяздой»

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Дырэктар сямейнага інклюзіў-тэатра: Мяне трэба хваліць

Дырэктар сямейнага інклюзіў-тэатра: Мяне трэба хваліць

Прашу Ірыну назваць тры словы, з якімі яна сябе асацыюе.

Грамадства

Мхінічы і Завадок – спадчына Чарнобыля

Мхінічы і Завадок – спадчына Чарнобыля

Краснаполле, што ў Магілёўскай вобласці, – гэта месца, дзе я нарадзілася. 

Грамадства

Чаму дзед Казімір больш не модны дыджэй

Чаму дзед Казімір больш не модны дыджэй

На інтэрв'ю дыджэй Казімір прыйшоў «на стылі». 

Грамадства

Хто і як тэсціруе атракцыёны пасля зімы?

Хто і як тэсціруе атракцыёны пасля зімы?

Карэспандэнт «Звязды» адправіўся ў мінскі парк імя Горкага, дзе якраз правяралі знакамітае кола агляду.