Вы тут

У Івацэвічах з-за ўцечкі газу эвакуіравалі жыльцоў дома


У дыспетчарскі пункт пажарна-выратавальнай службы Івацэвіч паступіў сігнал пра наяўнасць паху газу з жылога дома па вуліцы Чарткова. Ратавальнікі прыбылі на месца.


Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей МАШНОЎ, работнікі аварыйнай брыгады правялі замеры і выявілі перавышэнне канцэнтрацыі бытавога газу каля дзвярэй адной з кватэр на трэцім паверсе. Ратавальнікі і прадстаўнікі райгаза аператыўна эвакуіравалі з трох пад'ездаў дома 18 чалавек. Тым часам байцы звяна газадымаахоўнай службы з дапамогай спецыяльнай лесвіцы праз адкрытую раму балкона праніклі ў кватэру. А там на ложку спала гаспадыня. Пацярпелай надзелі маску і вывелі на вуліцу. 55-гадовая жанчына была п'яная. Ад медыцынскай дапамогі яна адмовілася.

Папярэдняй версіяй прычыны здарэння спецыялісты назвалі парушэнне правілаў эксплуатацыі газавай пліты гаспадыняй кватэры. Магчыма, хацела зменшыць агонь газавай гарэлкі, ды не разлічыла, агонь патух. А сама пайшла ў ложак, нападпітку пацягнула на сон... Добра тое, што добра заканчваецца.

Святлана ЯСКЕВІЧ

yackevіch@zvіazda.by

Загаловак у газеце: З-за ўцечкі газу эвакуіравалі жыльцоў дома

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».