Вы тут

Затрыманы чарговы ўдзельнік «банды Молнара»


Супрацоўнікі ГУБАЗіК МУС Беларусі і ГУКВ МУС Расіі падчас сумеснай аперацыі арыштавалі ў Маскве ўдзельніка «банды Молнара», жыхара Бабруйска, 50-гадовага Юрыя М.


Згодна з аператыўнай інфармацыяй, М. кіраваў арганізаванай злачыннай групоўкай, члены якой падманным шляхам станавіліся ўладальнікамі нерухомасці пацярпелых, паведамілі ва Упраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС Беларусі. Высветлена, што М. «прыклаў руку» да 70 аб'ектаў. Яму завочна было прад'яўлена абвінавачанне па 12 артыкулах Крымінальнага кодэкса Беларусі. Сярод іх — незаконнае прадпрымальніцтва, стварэнне злачыннай групоўкі махлярства ў асаблівым буйным памеры.

М. хаваўся за межамі краіны некалькі гадоў ад моманту арышту лідараў групоўкі. Зараз вырашаецца пытанне аб экстрадыцыі М. у Беларусь, дзе ён паўстане перад судом. Членаў «банды Молнара» выкрывалі з 2013 года. Яны займаліся вымаганнем, рабаўніцтвам, разбоем, падпальвалі аўтамабілі, махлявалі з нерухомасцю. Усяго было даказана больш за 100 парушэнняў закона. Злачынцаў арыштоўвалі ў Мінску, Бабруйску і на тэрыторыі Расіі. Завадатар Сяргей Молнар асуджаны на 18 гадоў пазбаўлення волі.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

schklennik@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».