Ірына Наркевіч, намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю:
«Адна з нашых задач — спыніць нядобрасумленную практыку асобных гандлёвых сетак. Трэба вярнуцца да ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва і не парушаць закон. І выключыць так званыя платы за прылаўкі, тэсціраванне, неабгрунтаваныя зніжкі і бонусы. Апошнім часам ідзе тэндэнцыя росту так званых сеткавых ігракоў. Калі ў 2015 годзе топ-10 у харчтаварах займалі каля 30%, то ў 2016-м — ужо 40%. Мы бачым, што намеціўся дысбаланс у ланцужку «вытворца—гандаль—канчатковы спажывец», таму ў новых папраўках у Закон «Аб гандлі» прадугледжаны безбар'ерны ўваход на рынак розніцы для ўсіх. Да тых, хто выбудоўвае адносіны з контрагентамі толькі з пазіцыі рынкавай сілы, будуць прыняты абмежавальныя меры».
Карэспандэнт «Звязды» адправіўся ў мінскі парк імя Горкага, дзе якраз правяралі знакамітае кола агляду.
«Учора бабуля паспела збегчы, а я — не».
Расказваем пра перамогу нашых тэнісістак над Славакіяй у плэй-оф Кубка Федэрацыі, чарговы поспех беларускага баксёра на міжнародным рынгу.
Дадаць каментар