Вы тут

Веладарог стане больш?


У краіне плануецца ўдасканаліць сістэму гарантавання бяспекі пры правядзенні дарожных работ і палепшыць умовы для веласіпеднага руху. Гэтыя два пытанні абмяркоўваліся на пасяджэнні Пастаяннай камісіі па захаванні бяспекі дарожнага руху пры Савеце Міністраў пад кіраўніцтвам намесніка прэм'ер-міністра Анатоля Калініна.


Віцэ-прэм'ер паведаміў, што апошнім часам пачасціліся выпадкі траўміравання работнікаў, якія рамантуюць дарожнае палатно. Нягледзячы на тое, што работы праводзяцца арганізавана, са знакамі, ёсць выпадкі гібелі людзей. Таму неабходна палепшыць сістэму бяспекі ў такіх месцах. Ахілесавай пятой у заканадаўстве з'яўляецца тое, што павышаныя хуткасныя рэжымы пры арганізацыі дарожных работ не ўлічваюцца. «Мы пачынаем дазваляць рух 120 км/г і ў той жа час захоўваем ранейшую сістэму агароджы месцаў такіх работ. Думаю, на магістральных дарогах мы будзем пераходзіць на інтэлектуальную сістэму кіравання рухам. Напрыклад, ужо за 2 км ад такога месца будзе стаяць знак, а рух па паласе будзе закрыты, каб рамонт дарогі не быў раптоўнасцю для ўдзельнікаў руху», — расказаў начальнік галоўнага ўпраўлення аўтамабільных дарог Мінтранса Аляксандр Галаўнёў.

У краіне таксама ёсць над чым папрацаваць і па пытанні стварэння інфраструктуры для веласіпеднага руху. На думку Анатоля Калініна, станоўчым момантам з'яўляецца тое, што колькасць веласіпедыстаў расце. Але пры гэтым скарачэння аўтамабільных патокаў, асабліва ў вялікіх гарадах, не адбываецца. Таму ў Мінтрансе ўжо вырашылі, што пытанні развіцця такой інфраструктуры на наступныя пяць гадоў будуць ключавой задачай.

Эксперт рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз транспартнікаў» Павел Астапеня адзначыў, што веларух набірае абароты не толькі ў Мінску, але і ў рэгіёнах. «Такім прыкладам можа служыць Полацк. Там быў рэалізаваны план устойлівай гарадской мабільнасці — распрацавана схема веласіпеднага руху, пабудавана звязаная адзінаццацікіламетровая веласіпедная сетка. Акрамя таго, Полацк адным з першых рэалізаваў веладарожку на праезнай частцы. Таму масавая цікавасць да веларуху выводзіць таксама на першы план пытанні бяспекі, асабліва з-за частых канфліктаў веласіпедыстаў і пешаходаў, веласіпедыстаў і вадзіцеляў», — дадаў ён.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

Kryzhevіch@zvіazda.by

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія часопісы — насамрэч унікальныя інфармацыйныя зборнікі, значэнне і важнасць якіх разумелі ў тым ліку іх стваральнікі і чытачы.

Грамадства

Беларускія навукоўцы прадставілі больш за 300 распрацовак і тэхналогій

Беларускія навукоўцы прадставілі больш за 300 распрацовак і тэхналогій

На юбілейнай выстаўцы Нацыянальнай акадэміі навук.

Эканоміка

Ніна Жалязнова: Мы, беларусы, па сваёй ментальнасці — людзі зямлі

Ніна Жалязнова: Мы, беларусы, па сваёй ментальнасці — людзі зямлі

«Звязда» ўжо неаднойчы пісала пра гэту незвычайную жанчыну.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра ўрокі іншай мовы і шчасце, калі ў доме гаспадар.