Вы тут

Кітаец намаляваў больш за 10 тысяч карцін Ван Гога


Але калі ён бачыў арыгіналы, яго кранула да глыбіні душы.


Дакументальны фільм "Кітайскі Ван Гог" атрымаў узнагароду як "Лепшы поўнаметражны сумесны фільм" на Пекінскім міжнародным кінафестывалі, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн".

Ленту таксама паказалі на экранах розных краін Еўропы. Героем фільма стаў мастак з "першай у Кітаі вёскі алейнага жывапісу" - Дафэн горада Шэньчжэнь - Чжаа Сяаюнь. З 1997 года ён намаляваў больш за дзесяць тысяч карцін Ван Гога, таму яго называюць "кітайскім Ван Гогом". Ён з задавальненнем прыняў такую мянушку. 

Дзякуючы гэтаму фільму пра Чжаа Сяаюне зноў загаварылі. Цяпер цана на яго карціны ад некалькіх сотняў юаняў павысілася да 12 тысяч юаняў. У 2014 годзе Чжаа Сяаюнь атрымаў шанц убачыць сапраўдныя карціны Ван Гога ў Музеі Ван Гога горада Амстэрдам. Гэты вопыт крануў яго да глыбіні душы. "Мастацкі  кошт усіх маіх карцін, якія намаляваў за 20 гадоў, не дасягае адной сапраўднай карціны. Значэнне арыгіналаў неацэнна, з імі не могуць параўнацца ніякія копіі", - сказаў ён. 

У вёсцы Дафэн колькасць мастакоў і галерэй ужо скарацілася напалову - у параўнанні з перыядам росквіту. Чжаа Сяаюнь заўважыў: "Мастакам неабходна ісці па арыгінальным шляху, што і стала адкрыццём дадзенага фільма ў адносінах да гэтай галіны".

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.