Вы тут

62 чалавекі загінулі за дзень пажараў у Партугаліі


Ахвярамі лясных пажараў у цэнтральнай частцы Партугаліі сталі сама меней 62 чалавекі, большасць з якіх загінулі ў вогненнай пастцы, калі іх аўтамабілі апынуліся заблакаваныя на ахопленай агнём дарозе.


Фота: ЕРА

Па словах уладаў, 30 цел былі выяўленыя ў абгарэлых аўтамабілях, якія накіроўваліся ў бок асноўнай трасы. 17 цел знойдзеныя на дарозе недалёка ад кінутых машын: па ўсёй бачнасці, людзі спрабавалі прарвацца праз падпалены лес пешшу. Яшчэ 11 чалавек загінулі ў пасёлку Педраган-Грандзі недалёка ад горада Каімбра.

Целы яшчэ некалькіх чалавек былі знойдзены ў розных месцах.

"Колькасць загінулых яшчэ можа павялічыцца", - папярэдзіў кіраўнік урада Антоніу Кошта, выступаючы ў ў штаб-кватэры службы грамадзянскай абароны, перадае Франс прэс.
Сярод загінулых чацвёра дзяцей.

Больш за 60 чалавек, у тым ліку пажарныя, атрымалі апёкі рознай ступені цяжкасці. Адна з іх - васьмігадовая дзяўчынка, якую пажарныя знайшлі адну, што мітусілася ўздоўж ахопленай агнём лясной паласы.

Нягледзячы на ​​тое, што на барацьбу з агнём кінутыя сотні пажарных машын, авіяцыя і тысячы пажарных і ратавальнікаў, узяць сітуацыю пад кантроль пакуль не ўдаецца.

Прэм'ер-міністр назваў тое, што адбываецца, "вялікай трагедыяй".

ВВС

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.