Вы тут

Беларусь і "Расатам" абмеркавалі запуск першага энергаблока АЭС


Беларусь і дзяржкарпарацыя "Расатам" абмеркавалі сумесную працу для запуску першага энергаблока Беларускай атамнай электрастанцыі ў 2019 годзе. Пра гэта паведаміў сёння журналістам намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка па выніках сустрэчы з генеральным дырэктарам "Расатама" Аляксеем Ліхачовым на палях форуму "Атамэкспа" у Маскве.


Першы энергаблок плануецца ўвесці ў эксплуатацыю у 2019 годзе (з улікам інцыдэнту з корпусам рэактара ў 2016 годзе), другі - у 2020-м, нагадаў віцэ-прэм'ер. "На сённяшняй сустрэчы абмяркоўвалі, як ідзе праца, каб блокі былі ўведзены ў эксплуатацыю ў гэтыя тэрміны. Мы сышліся, што трэба ўзмацняць працу на першым блоку", - растлумачыў Уладзімір Сямашка.

У бліжэйшы час на пляцоўцы збудаванні станцыі ў Астраўцы пройдзе пасяджэнне штаба, на якім з удзелам расійскага боку будуць абмяркоўвацца ход будаўніцтва, тэрміны пастаўкі абсталявання. У прыватнасці, гаворка будзе ісці аб работах на ключавых аб'ектах, якія вызначаюць тэрміны ўводу энергаблокаў у эксплуатацыю.

Беларуская АЭС будуецца па расійскім праекце АЭС-2006 у 18 км ад Астраўца (Гродзенская вобласць). Яна будзе складацца з двух энергаблокаў магутнасцю 1200 МВт кожны. Першы энергаблок плануецца ўвесці ў эксплуатацыю у 2019 годзе, другі - у 2020-м.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.