Вы тут

На Палессі з'явіўся новы від кулікоў


У Тураве ў пойме Прыпяці на гнездаванне засталіся такія рэдкія для Беларусі віды птушак, як шыладзюб і хадулачнік, паведамілі ў "Ахове птушак Бацькаўшчыны".


Фота: zoogeo365.ru

"Аб даказаным гнездаванні шыладзюба ў Беларусі размова ідзе ўпершыню", - удакладнілі ў АПБ.

"Абодва віда - шыладзюб і хадулачнік - засталіся гнездавацца дзякуючы таму, што ў гэтым годзе Прыпяць добра разлілася вясной. Снежная зіма, высокі ўзровень вады і павольнае падзенне вясновай паводкі зрабілі магчымым гнездаванне гэтых відаў у Тураве: птушкі затрымаліся, і было відаць, што яны прыглядаюць сабе месца для гнязда. Дарэчы, у мінулы раз хадулачнік гнездаваўся ў Тураве ў 2013 годзе, таксама падчас добрай паводкі: разлівы Прыпяці вельмі важныя для тысяч водна-балотных птушак, якія спыняюцца на Тураўскім лузе", - адзначыў дырэктар Беларускага цэнтра кальцавання птушак, старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі арніталогіі НПЦ па біярэсурсах НАН Беларусі Павел Пінчук.

Арнітолагі адзначаюць, што птушаняты ўжо вывеліся і цяпер асвойваюцца на тураўскай зямлі. Так што гэты факт можна назваць першым пацверджаным паспяховым гнездаваннем шыладзюбаў у Беларусі. Спачатку пару птушак назіралі падчас вясновай міграцыі, але пазней арнітолаг АПБ Сямён Левы выявіў і гняздо. Цяпер шюладзюб папоўніць спіс з 230 гняздуючыхся птушак нашай краіны.

Бліжэйшыя месцы гнездавання шыладзюбаў - узбярэжжа Балтыйскага мора і закінутыя кар'еры Львоўскай вобласці. Зімуюць гэтыя птушкі на ўзбярэжжы Міжземнага мора.

bel.sputnik.by

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Культура

Андрэй Кудзіненка: Я лічу дакументальнае кіно крыху амаральным

Андрэй Кудзіненка: Я лічу дакументальнае кіно крыху амаральным

«...бярэш чалавека і яго лёс, а потым у касцюме едзеш на фестываль».

Грамадства

Як дзяўчына-кінолаг трэніруе сабак

Як дзяўчына-кінолаг трэніруе сабак

Гэтых дзвюх сябровак у кіналагічным цэнтры Узброеных Сіл ведаюць усе.

Грамадства

Як працуе сістэма дадатковай адукацыі ў Беларусі

Як працуе сістэма дадатковай адукацыі ў Беларусі

Быць у працэсе пошуку — нармальны стан любога дзіцяці.