Вы тут

"Знак бяды" пакажуць на тэлебачанні ў дзень нараджэння Васіля Быкава


Сёння тэлеканал "Беларусь 3" пакажа самую вядомую экранізацыю твора Васіля Быкава. Падчас прагляду фільма "Знак бяды" ў гледачоў будзе магчымасць уключыць функцыю схаванага субцітравання, паведамілі ў прэс-службе тэлеканала.


Фота: news.tut.by

Карціна нагадае гледачам трагічную гісторыю людзей, якія сутыкнуліся не толькі з фашысцкай акупацыяй, але і здрадай сваіх аднавяскоўцаў. Васіль Быкаў адным з першых узняў тэму калабарацыянізму ў беларускай літаратуры.

У фільме Міхаіла Пташука - зорны склад акцёраў: Ніна Русланава, Генадзь Гарбук, Уладзімір Гасцюхін, Аляксей Булдакоў і многія іншыя. Дарэчы, Ніна Русланава за ўвасабленне вобраза Сцепаніды Багацька была адзначана першай у гісторыі прэміяй "Ніка" за лепшую жаночую ролю ў 1988 годзе, Дзяржаўнай прэміяй БССР і Залатым медалём імя А. Даўжэнкі.

Знакамітую экранізацыю можна будзе ўбачыць у 21:45. Фільм "Знак бяды" будзе выходзіць са схаванымі субтытрамі, якія любы тэлеглядач зможа як актываваць, так і адключыць.

bel.sputnik.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».