Вы тут

Нормы продажу лекаў захаваюцца толькі для настоек і марганцоўкі


Нормы водпуску лекавых прэпаратаў плануецца захаваць толькі для спіртазмяшчальных настоек і перманганата калію, паведаміла сёння начальнік упраўлення фармацэўтычнай інспекцыі і арганізацыі лекавага забеспячэння Міністэрства аховы здароўя Беларусі Людміла Равуцкая.


Фота: apteka.ru

"З пераліку (безрэцэптурных лекаў. - Заўвага БЕЛТА) сыходзіць норма продажу. На працягу пяці гадоў яна дзейнічала, - у рукі адпускаліся не больш за дзве ўпакоўкі лекавага сродку. Мы абмеркавалі і вырашылі, што гэтая норма не эфектыўная і неапраўданая. Яна застанецца толькі для некаторых пазіцый - настоек спіртазмяшчальных і перманганата калію", - адзначыла Людміла Равуцкая.

Паводле яе слоў, 16 чэрвеня скончылася грамадскае абмеркаванне пераліку. "Усе прапановы, якія паступілі, мы разгледзелі і абагульнілі. Сёння-заўтра адбудзецца нарада, на якім будзе падведзены вынік. І дакумент адправіцца на юрыдычную экспертызу ў Мінюст", - распавяла яна.

Людміла Равуцкая канстатавала, што дастаткова шмат заўваг і прапаноў паступіла ад вытворцаў (як айчынных, так і замежных), а таксама ад медыцынскай і фармацэўтычнай грамадскасці. "Асноўныя пытанні складаліся ў тым, што не ўсе разабраліся, што лекавыя сродкі ў пераліку прыведзены пад міжнароднымі непатентованным найменнямі. Мы не робім розніцу паміж айчыннымі і імпартнымі лекамі, мы не даем гандлёвых найменняў лекавых сродкаў", - патлумачыла яна. З гэтай жа нагоды ў асноўным звярталіся і грамадзяне.

Спецыяліст падкрэсліла, што актуалізацыя пераліку - натуральны працэс. "Сур'ёзных страт лекавы рынак Беларусі не зведаў. У Дзяржрэестры ў нас каля 4,5 тыс. назваў. Лекаў дастаткова для лячэння практычна любой назалогіі. 60% застаюцца безрэцэптурных", - падагульніла яна.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?