Вы тут

У Мінску з'явіўся тэрмінал самаабслугоўвання па продажы жэтонаў


Тэрмінал самаабслугоўвання па продажы жэтонаў з'явіўся на станцыі метро «Плошча Леніна».


Фота: БЕЛТА

Ён знаходзіцца на ўваходзе з боку чыгуначнага вакзала, у цяперашні час праводзіцца яго доследная эксплуатацыя. Праз тэрмінал можна набыць жэтоны за наяўны разлік, зрабіўшы некалькі маніпуляцый. Устройства прымае як банкноты (наміналам 5, 10, 20 рублёў), так і манеты (5, 10, 20, 50 капеек, 1-2 рублі). Але, як і многія іншыя тэрміналы самаабслугоўвання, устаноўленыя ў горадзе, апарат здачы не выдае. Інструкцыя па карыстанні размешчана на пярэдняй панэлі. У залежнасці ад таго, як пройдзе тэсціраванне першага тэрмінала, будзе разглядацца мэтазгоднасць укаранення гэтай тэхналогіі на іншых станцыях метрапалітэна.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?