Вы тут

30 званкоў прыняў падчас прамой лініі Уладзімір Дворнік


30 званкоў прыняў падчас прамой лініі старшыня Гомельскага аблвыканкама Уладзімір Дворнік.


Прыватны прадпрымальнік з Мінска расказаў, што яшчэ летась у снежні ён падаў заяўку на арэнду возера ў Чачэрскім раёне. Аднак дагэтуль не ведае, на чыю карысць прайшоў аўкцыён. Высветлілася, што жыхар сталіцы яго выйграў і цяпер дакументы праходзяць неабходнае ўзгадненне.

Не далі выніку звароты ў адміністрацыю Гомельскага раёна жыхароў прыгараднай вёскі Прыбар. Таму людзі звярнуліся на прамую лінію аблвыканкама і расказалі пра сваю праблему губернатару. Справа ў тым, што гарадскі аўтобус у выхадныя дні ў іх населены пункт не ходзіць, а патрэба ў такіх рэйсах ёсць. Цяпер дадзена даручэнне разгледзець магчымасць забеспячэння гэтай вёскі гарадскімі транспартнымі сродкамі.

Жыхарка Мазыра выказала ўдзячнасць за тое, што раней, пасля ўмяшання кіраўніка рэгіёна, было прынята рашэнне не будаваць шматпавярховы дом там, дзе жыхары хацелі закласці сквер. Жанчына таксама расказала, што зялёны куток, створаны сіламі мясцовых жыхароў, ужо існуе, і папрасіла пасадзейнічаць у пытанні яго абсталявання спартыўнымі прыладамі і лаўкамі.

— Для рашэння пытанняў важна глыбей унікаць у праблемы чалавека, — адзначыў Уладзімір Дворнік. — Калі трэба — выехаць на месца, пагаварыць, растлумачыць і дапамагчы. Мясцовым органам улады нельга займаць пасіўную пазіцыю і даводзіць да таго, што чалавек звяртаецца з просьбай па некалькі разоў. Трэба працаваць над рашэннем праблемы так, каб з часам яна не ператварылася ў дзве ці тры новых. А лепш за ўсё — працаваць на апярэджанне. Не варта забываць і пра дэпутацкі корпус, які павінен больш эфектыўна працаваць з насельніцтвам.

Тры гадзіны суботняга тэлефоннага інтэрактыву дазволілі ўладам больш даведацца пра праблемы ў рэгіёнах і дапамагчы многія з іх вырашыць аператыўна.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

іоst@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Выказаць, высветліць, вырашыць

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».