Вы тут

У Кітаі пабудавана супер-платформа для гадоўлі рыб


У горадзе Ціндаа марская платформа для рыбаводства, пабудаваная суднабудаўнічай карпарацыяй «Учан», была перададзена кліентам з Нарвегіі, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн". 


Гэтая платформа ўяўляе сабой самы вялікі ў свеце паўпагружаны інтэлектуальны рыбны промысел, у які ўключаны вышэйшая распрацоўка і перадавыя тэхналогіі і ідэі па рыбаводстве. Як адзначылі інсайдaры, гэтая платформа -- эпахальнае абсталяванне, якое прасоўвае рыбаводства ад прыбярэжнай паласы мора да глыбакаводнага ўзроўню. Вышыня платформы -- 69 метраў, дыяметр -- 110 метраў, вага -- 7,7 тоны, агульная плошча сеткі эквівалентная плошчы 5 футбольных палёў. На такой велізарнай платформе патрэбныя толькі 3-7 аператараў, за год можна разводзіць больш за 1,5 млн ласосяў. Абсталяванне здольнае вытрымаць 12-бальны шторм.

У ходзе распрацоўкі платформы былі выкарыстаны тэхналогіі ў сферы біялогіі, інжынерыі, электронікі, камп'ютэрныя тэхналогіі і інтэлектуалізацыя. Былі ўсталяваны больш за 20 тысяч датчыкаў, 100 адзінак абсталявання для назірання і кантролю, і 100 біялагічных крыніц святла, каб працэс гадоўлі рыб быў максімальна простым і дакладным. Абсталяванне накіравалася ў Нарвегію.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».