Вы тут

У Брэсце плануецца адзначыць 76-ю гадавіну пачатку Вялікай Айчыннай


У Брэсце плануецца маштабна адзначыць 76-ю гадавіну пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Больш за два дзясяткі дэлегацый з розных гарадоў СНД выказалі намер прыехаць у Брэсцкую крэпасць. Усяго чакаецца больш за дзве тысячы гасцей.


Мерапрыемствы пачнуцца ў другой палове дня 21 чэрвеня. На пешаходнай вуліцы Савецкай пройдзе рэканструкцыя апошняга мірнага вечара. Людзі ў адзенні ўзору 30—40 гадоў будуць гуляць па вуліцы, танцаваць пад музыку гарадскога духавога аркестра.

А ў тры гадзіны ночы 22-га на плошчы Цырыманіялаў Брэсцкай крэпасці пачнецца мітынг-рэквіем з удзелам кіраўніцтва вобласці і горада, ветэранаў, гасцей. І ўжо а пятай раніцы на Заходнім форце рэканструктары адновяць карціну захопу і абароны. На гэты раз сюды прыедуць нават удзельнікі ваенна-гістарычных клубаў з Японіі і Кітая.

Гарадскія музеі падрыхтавалі шэраг выставак, якія разгорнуцца па вуліцы Савецкай. Фотадакументальная экспазіцыя Музея гісторыі горада Брэста атрымала назву «Заўтра была вайна».

Святлана ЯСКЕВІЧ

yackevіch@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Заўтра была вайна

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.