Вы тут

Вялікі тэніс сустракае Вікторыю


Сёння самая тытулаваная тэнісістка краіны вяртаецца ў сусветны тур. Для свайго камбэка яна абрала турнір у іспанскай Мальёрцы.


Апошнім матчам перад тым, як пайсці ў дэкрэт, у кар'еры Вікторыі стаў паядынак першага круга адкрытага чэмпіянату Францыі з італьянскай тэнісісткай Карын Кнап у канцы мая мінулага года. Тады з-за траўмы Азаранка не змагла завяршыць гульню і на турнірах Вялікага шлема больш не выступала.

А наогул сваю прафесійную кар'еру Вікторыя пачала ў 2003 годзе і з тых часоў выйграла 20 турніраў пад эгідай Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA). У іх ліку два запар тытула з серыі "Вялікага шлема" - Australian Open (2012, 2013 года). У 2012 годзе Вікторыя разам з Максімам Мірным стала алімпійскай чэмпіёнкай у спаборніцтвах змешаных пар і заваявала бронзу ў адзіночным разрадзе лонданскай Алімпіяды. Азаранка ўпершыню ўзначаліла сусветны рэйтынг 30 студзеня 2012 года і была першай ракеткай на працягу 51 тыдня (з перапынкамі). За час выступленняў на турнірах WTA Вікторыя, якой 31 ліпеня споўніцца 28 гадоў, зарабіла ў якасці прызавых каля $ 28 млн.

Сёння ўспамінаем, як Азаранка правяла год без тэніса.

У сярэдзіне ліпеня на сваёй старонцы ў Твітары спартсменка абвясціла аб тым, што хутка стане мамай, гэтая навіна выклікала бурныя эмоцыі ў шматмільённага войска паклоннікаў беларускай тэнісісткі па ўсім свеце. Але хутка Азаранка супакоіла  грамадскасць - яна запэўнівала, што пасля нараджэння дзіцяці абавязкова вернецца ў вялікі спорт.  Пацвярджэннем яе намераў сталі пастаянныя трэніроўкі падчас цяжарнасці.

Акрамя таго, па прызнанню самой Вікторыі гэты шчаслівы час дэкрэтнага адпачынку падараваў ёй магчымасць надаць увагу не толькі спорту. Падчас цяжарнасці дзяўчына шмат часу праводзіла ў роднай Беларусі. Тут са сваім бойфрэндам яна наведвала матчы хакейнага "Дынама", біятлоннае свята "Гонка легенд" ...

... і праводзіла майстар-класы для беларускіх дзяцей

 

Акрамя таго, Вікторыя пачала вучыцца ў Каліфарнійскім універсітэце па спецыяльнасці «бізнэс»  і захапілася кулінарыяй.

20 снежня, па прызнанні самой тэнісісткі, яна прайшла самы складаны бой і атрымала галоўную перамогу ў сваім жыцці - стала мамай. Свайго сына Вікторыя назвала Лео-Аляксандр.

Хутка нованароджаны ўбачыў працоўнае месца маці. У госці да Вікторыі і Лео неяк зазірнула і самая тытулаваная тэнісістка свету - Серэна Уільямс, якая ў хуткім часе таксама абвясціла аб цяжарнасці.

Ну а Вікторыя зноў прыступіла да трэніровак, у сваіх сацыяльных сетках раз-пораз дэманструючы выдатную фізічную форму...

З месяцы пасля родаў. Нягледзячы на тое, што сама Вікторыя ў гэты час не магла прыняць удзел у матчах Кубка Федэрацыі, яна ўвесь час была побач са зборнай Беларусі і разам з краінай радавалася трапленню жаночай зборнай у фінал самага прэстыжнага каманднага турніру.

Многія казалі: Азаранка ушла, каб вярнуцца! Сёння надышоў гэты дзень, першы матч яна згуляе з японскай тэнісісткай Рысай Адзакі. Дарэчы, у іспанскую Мальёрку Вікторыя адправілася разам з Лео-Аляксандрам.

На прэс-канферэнцыі перад стартам турніру Азаранка прызналася: "Я шмат трэніравалася, і спадзяюся, што буду канкурэнтаздольнай пасля такой доўгай адсутнасці. Я ведаю, што гэта будзе нялёгка, але я буду старацца. Маё жыццё перавярнулася на 180 градусаў, але я ўсё яшчэ не страціла дух саперніцтва. Турнір на Мальёрцы - цудоўнае месца для вяртання"

Пажадаем Вікторыі ўдачы!

Фатаграфіі з асабістай старонкі Вікторыі Азаранкі ў Інстаграме і групы vk.com/azarenka_vika.

Дар'я Лабажэвіч

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».