Вы тут

Нацыянальны этап конкурсу Falling Walls Lab адбудзецца 24 чэрвеня


У навуковым міжнародным конкурсе Falling Walls Lab (“Лабараторыя сцен, што падаюць”) Беларусь прыме ўдзел упершыню. Конкурс скіраваны на стварэнне ўмоў для дэманстрацыі інавацыйных ідэй, рэалізацыі даследчых праектаў і сацыяльных ініцыятыў.


Фота: powerbranding.ru

Свае стартапы, вынаходніцтвы і бізнес-ідэі прадставяць студэнты, магістранты, маладыя навукоўцы з БДУ, Беларускага нацыянальнага эканамічнага ўніверсітэта, Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы, Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага універсітэта, інстытута мікрабіялогіі НАН Беларусі, Інстытута эканомікі НАН нашай краіны. Усяго будзе ацэнена дзесяць праектаў у галіне прыродазнаўчых, гуманітарных навук, мастацтва, бізнесу і тэхналогій.

Мерапрыемства пройдзе 24 ліпеня ў БДУ (вуліца Ленінградская, 20). Пачатак у 10.00.

А 23 чэрвеня адбудзецца майстар-клас дырэктара Інстытута міжнародных адукацыйных праграм Цюменскага дзяржаўнага нафтагазавага ўніверсітэта Антона Яркіна. Дасведчаны трэнер дапаможа кожнаму прафесійна зладзіць выступленне і падрыхтаваць эфектыўную прэзентацыю сваёй інавацыі.

Аўтары лепшых даследчых праектаў нацыянальнага этапу конкурсу атрымаюць магчымасць прадставіць Беларусь 9 лістапада ў Берліне на Міжнароднай канферэнцыі Falling Walls Lab  і пазмагацца там за грашовы прыз. У сусветным фінале сустрэнуцца лепшыя навукоўцы і даследчыкі з 50 краін. Прэзентацыі навуковых праектаў пройдуць на англійскай мове.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі цэнтр “Інстытут нямецкіх даследаванняў" БДУ і Германская служба акадэмічных абменаў у Беларусі (DAAD).

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».