23 верасня, серада

Вы тут

Выпускны баль для студэнтаў — грамадзян замежных дзяржаў пройдзе ў БДУ


Урачыстасці адбудуцца 27 чэрвеня у Ліцэі БДУ. Пачатак у 17.00.


Фота: photoforevent.com

У гэтым годзе Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт выпускае 686 высокакваліфікаваных спецыялістаў, якія прыехалі атрымліваць вышэйшую адукацыю з Туркменістана, Кітая, Расіі, Казахстана, Лівіі, Ірака, Азербайджана, Турцыі, Таджыкістана, В'етнама, Ірана.

У цырымоніі ўручэння дыпломаў возьмуць удзел рэктар ВНУ акадэмік Сяргей Абламейка, дэканы факультэтаў, а таксама бацькі новаспечаных спецыялістаў, якія спецыяльна для гэтай імпрэзы прыедуць у Беларусь з розных краін. Плануецца, што шэрагі ганаровых гасцей у гэты святочны вечар папоўняць прадстаўнікі дыпламатычных місій В'етнама, Японіі, Сірыі, Ірана, Казахстана, Расіі, Кітая. Ушаноўваць будуць не толькі ўладальнікаў дыпломаў праграмы вышэйшай адукацыі I ступені, але таксама замежных магістрантаў і аспірантаў. Так, дыпломы магістраў атрымаюць 206 выпускнікоў і 13 аспірантаў.

Значнай падзеяй гэтага дня стане ўзнагароджанне 19 выдатнікаў вучобы і 8 актыўных удзельнікаў грамадскага і спартыўнага жыцця ўніверсітэта. Ім будуць уручаны граматы і значкі БДУ, а таксама памятныя падарункі ад рэктара.

Статыстыка выявіла самыя папулярныя ў іншаземцаў факультэты ў БДУ: факультэт міжнародных адносін скончылі 179 чалавек, філалагічны — 143, эканамічны — 129, юрыдычны — 72, геаграфічны — 57, Інстытут журналістыкі — 34 і г.д.

Працягне ўрачыстасць святочная канцэртна-забаўляльная праграма. Яна ўключае віктарыну і розыгрышы, групавое селфі ў фота-зоне і дыскатэку, а таксама выступленне вядомых эстрадных спевакоў Германа, Шыра, групы "Легенда Каўказа" і трыа "Біятрыс".

Зараз у БДУ навучаецца больш як 2400 замежных студэнтаў з 50 краін.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Спорт

Андрэй Ліхавіцкі: Адказнасць, засяроджанасць і любоў

Андрэй Ліхавіцкі: Адказнасць, засяроджанасць і любоў

Андрей Ліхавіцкі — прыклад таго, што геаграфічныя межы спорту не перашкода. Чаму?

Грамадства

Конкурс прафесiйнага майстэрства WorldSkills Belarus 2020 прайшоў у Мiнску

Конкурс прафесiйнага майстэрства WorldSkills Belarus 2020 прайшоў у Мiнску

Конкурс прафесiйнага майстэрства WorldSkills Belarus 2020 прайшоў у Мiнску ў Індустрыяльным парку «Вялiкi камень» з грандыёзным размахам.