Вы тут

У Брэсце распачалася рэканструкцыя гарадскіх ачышчальных збудаванняў


Пра важнасць рэалізацыі міжнароднага інвестыцыйнага праекта пад назвай «Беларусь: экалагічны інфраструктурны праект — 1-ы этап, рэканструкцыя ачышчальных збудаванняў каналізацыі г. Брэста» гаворыць нават той факт, што перад пачаткам работы адбылася цырымонія закладкі сімвалічнай капсулы для нашчадкаў.


Фінансаванне праекта ажыццяўляецца за кошт крэдытаў і грантаў міжнародных арганізацый. Мэтай рэканструкцыі вызначана дасягненне паказчыкаў ачысткі сцёкавых водаў агульнаеўрапейскіх экалагічных стандартаў. Падчас урачыстай закладкі капсулы старшыня гарвыканкама Аляксандр РАГАЧУК адзначыў, што гэтая работа ўяўляе сабой цудоўны прыклад інтэграцыі інтарэсаў горада і еўрапейскіх экалагічных праектаў. У развіццё горада будзе ўкладзена дзевяць мільёнаў еўра, а яшчэ гэта дадатковыя рабочыя месцы, таму што большая частка работы будзе выконвацца брэсцкімі будаўнікамі. У выніку горад пазбавіцца ад застарэлай праблемы непрыемнага паху і кардынальным чынам палепшыцца якасць сцёкаў, значыць, чысцейшым стане навакольнае асяроддзе.

Рэканструкцыя пройдзе ў чатыры этапы, яе завяршэнне плануецца ў 2019 годзе. Праект уключаны ў план асноўных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы да святкавання 1000-годдзя Брэста.

Святлана ЯСКЕВІЧ

yackevіch@zbіazda.by

Загаловак у газеце: Ачыстка — на рэканструкцыі

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.