Вы тут

Падаткі павышацца не будуць


Аб гэтым заявіў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Уладзімір ПАНЦЮХОЎ па выніках пасяджэння Прэзідыума Савета Міністраў.


Фота: БЕЛТА

Сярод пытанняў сустрэчы — канцэпцыя прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця дзяржавы на 2018 і да 2020 года, мерапрыемствы комплекснага плана развіцця электраэнергетычнай сферы Беларусі да 2025 года, а таксама бюджэтна-фінансавая палітыка краіны на 2018 год.

— Сцэнарый развіцця беларускай эканомікі — кансерватыўны, ён прадугледжвае збалансаванасць зыходзячы з росту заработнай платы і прадукцыйнасці працы. Такі сцэнарый дазваляе выйсці на тыя параметры, якія прагназуюцца да 2018 года, — адзначыў член Савета Рэспублікі. — Па выніках значнага абмеркавання бюджэту было прынята рашэнне зноў разгледзець гэтае пытанне праз некалькі тыдняў, да канца жніўня скончыць напрацоўку бюджэту 2018 года, а пасля гэтага выйсці з прапановай да кіраўніка дзяржавы.

Па словах Уладзіміра Панцюхова, у аснову вызначэння бюджэту было пакладзена забеспячэнне макрафінансавай збалансаванасці і захаванне параметраў фінансавай бяспекі. «Акрамя таго, на пасяджэнні было вырашана выконваць мараторый на павышэнне падатковых ставак і ўвядзенне новых падатковых збораў», — дадаў сенатар.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

lukashevich@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.