Вы тут

Пытанні з англійскім акцэнтам


Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, кіраўнік рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з парламентам Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі Алег РУМО прыняў удзел у сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ў нашай краіне Фіёнай Гіб.


На працоўнай нарадзе таксама прысутнічалі старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Андрэй Навумовіч і намеснік начальніка ўпраўлення Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі Міністэрства замежных спраў Вялікабрытаніі Джэніфер Макнотан.

Адной з цэнтральных тэм сустрэчы стала праблематыка смяротнага пакарання, удзельнікамі былі разгледжаны двухбаковыя мерапрыемствы па гэтым пытанні. Акрамя таго, бакі абмеркавалі патэнцыйнае пашырэнне ўзаемадзеяння паміж парламентарыямі дзвюх дзяржаў, а таксама магчымасць арганізацыі сустрэчы ў рамках 26-й штогадовай сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ, якая адбудзецца ў беларускай сталіцы з 5 па 9 ліпеня 2017 года.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

lukashevich@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?