Вы тут

На БЧ 29 чэрвеня пройдзе "Адзіны дзень пасажыра"


29 чэрвеня з 14.00 да 17.00 на чыгуначных вакзалах пазакласных і першага класа ў Мінску, Брэсце, Баранавічах, Гродне, Гомелі, Магілёве, Віцебску, Оршы пройдзе "Адзіны дзень пасажыра". Яго мэта — вывучэнне меркавання спажыўцоў транспартных паслуг, забеспячэнне зваротнай сувязі з пасажырамі Беларускай чыгункі, нагадалі ў прэс-службе магістралі.


У "Адзіным дне пасажыра" прымуць удзел спецыялісты пасажырскай службы ўпраўлення Беларускай чыгункі, кіраўнікі і спецыялісты аддзяленняў дарогі, а таксама начальнікі вакзалаў. Месцы правядзення мерапрыемстваў на вакзалах будуць аформлены ў адзіным карпаратыўным стылі.

У рамках правядзення мерапрыемства пасажыры змогуць задаць спецыялістам беларускай магістралі пытанні ў вуснай і пісьмовай формах. Іх звароты будуць разгледжаны ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь "Аб звароце грамадзян і юрыдычных асобаў".

"Адзіны дзень пасажыра" праводзіцца на Беларускай чыгунцы рэгулярна ў апошні чацвер трэцяга месяца квартала. У гэтым годзе ён адбудзецца яшчэ 28 верасня і 28 снежня. Стасункі ў новым фармаце сталі для магістралі традыцыйнымі цягам ужо некалькіх гадоў. Правядзенне такіх мерапрыемстваў спрыяе далейшаму развіццю пасажырскіх перавозак і павышэнню якасці паслуг.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».