Вы тут

Будуецца транзітны калідор


Пачатак рэканструкцыі другога ўчастка трасы М6 Гродна — Мінск прайшоў ва ўрачыстай абстаноўцы з удзелам віцэ-прэм'ера Беларусі Анатоля Калініна.


Работы будуць весціся на тэрыторыі Лідскага і Іўеўскага раёнаў — ад 130,4 км да 197,7 км, усяго 67 км трасы. Рэканструкцыю даволі значнага ўчастка забяспечыць холдынг «Белаўтадар», кампаніі якога прызнаны пераможцамі па выніках міжнароднага конкурсу. Дарэчы, за права будаваць дарогу змагаліся кампаніі з 12 краін, у тым ліку Турцыі, Расіі, Кітая, Італіі, Азербайджана. Беларускія дарожнікі паспяхова завяршылі пракладку першага ўчастка трасы даўжынёй 8 км у Шчучынскім раёне (199—207 км). На гэтым участку дарожны рух нядаўна пераведзены на новую паласу. Плануецца, што да канца чэрвеня ўвесь рух на шчучынскім участку (13 км) будзе пераведзены на новую дарогу.

— Выканалі асноўны аб'ём работ і нават працуем з апярэджаннем графіка, — адзначыў на цырымоніі адкрыцця Анатоль Калінін. — Упэўнены, што якасць будзе на высокім узроўні, у нас ёсць дастатковы вопыт работы, у тым ліку за межамі краіны, ёсць тэхналогіі.

Па словах віцэ-прэм'ера, праекты транспартнай інфраструктуры ствараюць умовы для развіцця эканомікі краіны, таму ў Беларусі ім удзяляецца такая ўвага ў апошнія дзве пяцігодкі.

Хуткасную чатырохпалосную магістраль Гродна — Мінск працягласцю 272 км плануецца пабудаваць да канца года, яна будзе мець магутнасць 15 тыс. транспартных сродкаў у суткі. Шырыня палатна складзе амаль 30 метраў. Прадугледжаны бетонныя агароджы на раздзяляльнай паласе, прагоны для дзікіх жывёл, з'явяцца аб'екты прыдарожнага сэрвісу. Траса
Гродна — Мінск — гэта асноўная частка праекта па мадэрнізацыі транзітнага калідора «Аўтамабільная дарога М6 Мінск — Гродна — мяжа Рэспублікі Польшча (Брузгі)», які крэдытуецца Сусветным банкам. На дадзены ўчастак адведзена 111 млн долараў. Поўнасцю праект плануецца завяршыць у 2019 годзе.

Маргарыта УШКЕВІЧ

margo@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Спорт

Замена Алімпіядзе. Беларуская лёгкаатлетычная

Замена Алімпіядзе. Беларуская лёгкаатлетычная

Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі зладзіла свае гульні.

Грамадства

Без чаргі і за лічаныя хвіліны. Як здаюць экспрэс-тэст на каранавірус

Без чаргі і за лічаныя хвіліны. Як здаюць экспрэс-тэст на каранавірус

З мінулага тыдня экспрэс-тэсціраванне на COVІD-19 даступнае ў многіх паліклініках краіны, у тым ліку і ў невялікіх гарадках і пасёлках гарадскога тыпу.

Палітыка

Лукашэнка даручыў аказаць падтрымку выбаркамам і паклапаціцца аб забеспячэнні бяспекі іх працы

Лукашэнка даручыў аказаць падтрымку выбаркамам і паклапаціцца аб забеспячэнні бяспекі іх працы

Пра гэта ён заявіў сёння на рабочай сустрэчы з Наталляй Качанавай і Віктарам Шэйманам.