Завяршыўся капітальны рамонт у тэрапеўтычным і хірургічным аддзяленнях Глыбоцкай райбальніцы, на фінішы і работы ў дзіцячым аддзяленні.
Адрамантаваць палаты дзіцячага аддзялення дапамагалі Глыбоцкі камбікормавы завод, мяса- і малочнакансервавы камбінат, а таксама індывідуальныя прадпрымальнікі Дзмітрый Якімовіч і Ігар Гражэўскі, якія закупілі будматэрыялы, аплацілі работу будаўнічай брыгады, купілі свяцільнікі і новую мэблю для дзіцячага блока. Як толькі праектна-каштарысная дакументацыя пройдзе экспертызу, пачнецца рамонт інфекцыйнага аддзялення бальніцы, на які са сродкаў раённага бюджэту выдзелена 430 тысяч рублёў, паведаміў галоўны ўрач Глыбоцкай цэнтральнай раённай бальніцы Вячаслаў САБЫНІЧ. Да канца года плануецца завяршыць увесь аб'ём рамонтных работ на аб'екце.
Святлана БАРЫСЕНКА
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.