Вы тут

«Прасунуць адносіны хоць бы на крок»


Такую задачу паставіў Аляксандр Лукашэнка Вышэйшаму дзяржсавету Саюзнай дзяржавы.

На наступным тыдні адбудзецца пасяджэнне Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы — падзея, важная для абедзвюх краін. З часу мінулага пасяджэння шмат што адбылося, тым не менш, нягледзячы на цяжкасці, народы па-ранейшаму лічаць адзін аднаго брацкімі.


Учора Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з Дзяржсакратаром Саюзнай дзяржавы Рыгорам Рапотам. Беларускі лідар звярнуў увагу, што склалася добрая практыка «падцягваць» нейкае практычнае мерапрыемства да Вышэйшага дзяржсавета — «гэтага палітычнага і міждзяржаўнага мерапрыемства нашай Саюзнай дзяржавы». Сёлета гэта Форум рэгіёнаў. Падчас яго сустрэнуцца нашы і расійскія губернатары, абмяняюцца думкамі, абмяркуюць праблемы.

— Вы ведаеце, што не было таго выпадку, каб я не прымаў губернатараў Расіі, якія сюды прыязджаюць, — звярнуў увагу Прэзідэнт. — Мы з імі абмяркоўваем тыя пытанні, якія можам вырашыць сумесна, праграмы ў нас — практычна з усімі рэгіёнамі Расіі па развіцці машынабудавання, сельскай гаспадаркі, іншых кірункаў. Таму Форум рэгіёнаў — гэта добрае практычнае мерапрыемства.

Так, выстаўка, якая пройдзе ў рамках Форуму рэгіёнаў, пакажа поспехі рэгіёнаў абедзвюх краін.

— Дасягненні, якія перадаюцца ад Расіі да нас, ад нас да Расіі. Мы гэтага не хаваем. Гэта такая форма добрага спаборніцтва, як гэта было ў ранейшыя часы. Гэта вельмі важныя мерапрыемствы. Гэта і сустрэча сам-насам прэзідэнтаў, гэта і шырокі фармат перагавораў, прыняцце рашэнняў.

Павестка дня, дарэчы, ужо сфармулявана.

— Я даўно ўжо не сустракаў такія прапрацаваныя пытанні практычнага характару. Тут і машынабудаванне, і сельская гаспадарка, АПК у цэлым, іншыя праблемы — і палітычнага, і знешнепалітычнага характару. Нам трэба добра падрыхтаваць мерапрыемства, каб яно нас прасунула хоць бы на крок наперад у нашых адносінах у тэме практычнай. Каб была эфектыўнасць ад гэтага мерапрыемства. Думаю, што ў такім кірунку мы зможам падрыхтаваць Вышэйшы дзяржаўны савет.

Рыгор Рапота ў размове з журналістамі пацвердзіў, што падчас сустрэчы з Прэзідэнтам значная ўвага ўдзялялася правядзенню Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы. Так, сама па сабе павестка дня дастаткова кампактная, але па сваёй сутнасці яна вельмі важная, таму што там будуць разгледжаны ключавыя пытанні ўзаемаадносін паміж Расійскай Федэрацыяй і Рэспублікай Беларусь. Перш за ўсё, гэта дынаміка гандлёва-эканамічных адносін, развіццё сацыяльнай сферы, захаванне і развіццё машынабудаўнічага комплексу і ўзаемаадносін Расіі і Беларусі ў гэтай сферы.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.