Вы тут

Каля ста спартыўных мерапрыемстваў правядзе БРСМ на Гродзеншчыне


Каля ста спартыўных мерапрыемстваў для так званых цяжкіх падлеткаў правядзе БРСМ у Гродзенскай вобласці падчас летняй акцыі «Твой крок насустрач здароўю», паведамілі ў абласным камітэце маладзёжнай арганізацыі.


Мэта праекта — далучыць падлеткаў, якія стаяць на розных відах уліку, да здаровага ладу жыцця, а таксама прадставіць ім альтэрнатыўныя варыянты правядзення вольнага часу. Масавыя спартыўныя мерапрыемствы праекта пройдуць у час канікул у кожным раёне Гродзенскай вобласці. Сярод іх будуць спаборніцтвы па незвычайных відах спорту, квэсты і эстафеты, камандныя гульні. Напрыклад, у Воранаўскім і Дзятлаўскім раёнах згуляюць у міні-футбол, у Свіслачы хлопцаў і дзяўчат запросяць на актыўную квэст-гульню, у Зэльвенскім раёне прапануюць пераадолець жартаўлівыя «Вясёлыя старты», а ў Іўеўскім раёне вырашылі апрабаваць страйкбол. У спартыўнай праграме праекта таксама стрытбол, папулярныя ў моладзі баскетбол і валейбол, іншыя спартыўныя мерапрыемствы. Магчыма, праект падоўжаць і на час школьных канікул да канца года. Чакаецца, што пастаяннымі ўдзельнікамі мерапрыемстваў стануць каля 900 цяжкіх падлеткаў ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў ва ўсіх раёнах вобласці.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Быць здаровым — не цяжка!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Жыхар Жодзіна Генадзь Пузанкевіч даехаў на веласіпедзе з Беларусі да Уладзівастока

Жыхар Жодзіна Генадзь Пузанкевіч даехаў на веласіпедзе з Беларусі да Уладзівастока

Ён кожны дзень імкнуўся пераадольваць не менш за сто кіламетраў.

Грамадства

Як «Звязда» парушальнікаў адпачынку з міліцыяй шукала

Як «Звязда» парушальнікаў адпачынку з міліцыяй шукала

Апошнімі цёплымі дзянькамі многія мінчане стараюцца скарыстацца напоўніцу і па магчымасці адпачыць на прыродзе, хай сабе і ў межах горада.

Культура

Спявак Аляксандр Гелах: Як толькі паступіў, пачаў шукаць работу

Спявак Аляксандр Гелах: Як толькі паступіў, пачаў шукаць работу

Малады тэнар, які прыйшоў у Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр Беларусі ў 2015-м, звярнуў на сябе ўвагу аматараў оперы адразу.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Танцуй... Пакуль не замужам?