Вы тут

Дваццаць тры студатрады сфарміраваныя Штабам працоўных спраў БРСМ БДУ


Дваццаць тры студэнцкія атрады сфарміраваныя Штабам працоўных спраў БРСМ БДУ. Трынаццаць з іх будуць аказваць сэрвісныя паслугі, шэсць — педагагічныя, а чатыры зоймуцца сельскагаспадарчымі відамі работ.


Больш за 300 студэнтаў універсітэта ўжо прыступілі да работы. Маладыя людзі працуюць у вучэбна-доследным рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве «Шчомысліца» БДУ, у спартыўна-аздараўленчым комплексе БДУ «Брыганціна», дзіцячым аздараўленчым лагеры «Гарызонт», а таксама ў сацыяльным цэнтры для дзяцей-інвалідаў «Парастак».

У ліпені юнакі і дзяўчаты зоймуцца добраўпарадкаваннем і падрыхтоўкай студэнцкіх інтэрнатаў да новага навучальнага года. Таксама ў перыяд прыёмнай кампаніі студэнты БДУ будуць прыцягвацца для арганізацыі працы грамадскай камісіі.

У жніўні студатрады накіруюцца ў Мінскае раённае ўнітарнае прадпрыемства «Агракамбінат «Ждановічы» для збору ўраджаю.

Яшчэ адзін зусім новы фронт работ — Фундаментальная бібліятэка БДУ, дзе будуць у жніўні працаваць каля 50 чалавек. Задача хлопцаў і дзяўчат — папаўняць і абнаўляць даныя прафесарска-выкладчыцкага саставу БДУ ў інтэрнэт-энцыклапедыі «Вікіпедыя». Не сакрэт, што адным з крытэрыяў, які бярэцца пад увагу ў міжнародных рэйтынгах універсітэтаў, з'яўляецца «бачнасць» ВНУ ў інтэрнэт-прасторы.

Працоўны семестр у БДУ, як правіла, доўжыцца да канца жніўня.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkаlаеvа@zvіаzdа.bу

Фота Надзеі БУЖАН

Загаловак у газеце: Працоўны дэсант... у «Вікіпедыю»

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.