Вы тут

Каб не спазнiцца


Сёння 22 чэрвеня, дзень, калi ўспамiнаюць вайну. Як вы думаеце, чаму могуць навучыць экспазiцыi ваенных музеяў? Берагчы мiр, шанаваць памяць герояў i бязвiнных ахвяр? Правiльна, а яшчэ яны здольныя прымусiць разважаць над тым, як мала мы беражом i любiм адно аднаго, як позна разумеем многiя простыя рэчы...


Аднойчы мы стаялi з дачкою ў Музеi абароны Брэсцкай крэпасцi каля стэнда з успамiнамi жанчын, якiя сустрэлi чэрвень 1941-га года ў Брэсце. Сярод iх было пiсьмо жонкi афiцэра-пагранiчнiка Наталлi Кантроўскай. Пра апошнi перадваенны дзень яна расказвала так: «У суботу муж прыйшоў дадому позна, усхваляваны, заклапочаны.
Я купала дачку ў ванне. А калi адчынiў дзверы, гучна прыкрыкнула на яго, што запусцiў скразняк. Ён хуценька закрыў дзверы i выйшаў. Каб ведала, што бачу яго апошнi раз! Каб ведала!»

Дачка горача загаварыла, што калi б яна была рэжысёрам, то абавязкова зняла б фiльм пра гэта.

Мы тады доўга разважалi i прыйшлi да высновы, што асновай сцэнарыя магла б стаць гiсторыя кахання курсанта ваеннага вучылiшча i юнай дзяўчыны. Каханне спраўдзiлася, i яны сталi мужам i жонкай. У шчаслiвых бацькоў нарадзiлася дачушка, i яны адчувалi сябе яшчэ больш шчаслiвымi. Наваспечанага лейтэнанта накiравалi на службу на адну з памежных застаў пад Брэстам. Сям'я атрымала невялiкую кватэрку ў гарнiзоне.

Iшло лета 41-га года. Здавалася, нават у атмасферы патыхала вайной. На мяжы раз-пораз здаралiся правакацыi, даводзiлася затрымлiваць лазутчыкаў. Але быў строгi загад не паддавацца панiцы, канфлiкты вырашаць выключна мiрным спосабам. Малады камандзiр не раз падумваў, што добра было б адправiць жонку з малой да яе бацькоў, але з часам адмовiўся ад намеру. Каля дзясятка афiцэраў з гарнiзона крэпасцi былi выключаны з партыi за панiкёрскi настрой. Iх вiна заключалася ў тым, што адправiлi сем'i ўглыб краiны. Ды i не хацелася яму расставацца з любiмымi «дзяўчаткамi». Усе на заставе адчувалi, што вайна будзе, але спадзявалiся, што не цяпер, самае меншае — праз год.

...У той дзень, у суботу, на мяжы было неспакойна, было вельмі шмат парушальнiкаў. Сувязь з камандаваннем атрада амаль што адсутнiчала, цяжка было ацанiць абстаноўку. Вечарам ён вырашыў ненадоўга заскочыць дадому, каб убачыць жонку i дачушку. Праз калiдор пачуў шчаслiвыя iх галасы, i зашчымела ў сэрцы, камяк падкацiў да горла. Ён ступiў рашуча, шырока адчынiў дзверы i пачуў: «Ты, мусiць, звар'яцеў зусiм, скразняк запусцiш!» Тады ён паспешна, але беражлiва закрыў дзверы i пайшоў.

...Ноччу пачалася вайна. Яна, прайшоўшы некалькi колаў пекла, выбралася з горада, галадала i замярзала з дзiцем, але паступова дабралася да сваiх. Перажыла вайну.

I ўсё жыццё дакарала сябе за тыя словы, бяссоннымi начамi задавала сабе адно i тое ж пытанне: «Чаму не сказала: любы, прычынi дзверы, я зараз». Можа, тады ён затрымаўся б хоць на хвiлiнку, а не пайшоў бы адразу».

У эпiлогу фiльма старая жанчына расказвае дарослай дачцэ пра апошнюю сустрэчу з яе бацькам у той дзень, як ён загiнуў, i просiць яе навучыць сваiх дзяцей нiколi не кiдацца рэзкiмi словамi i не шкадаваць добрых слоў, асаблiва для родных i дарагiх людзей. Рызыкну дапусцiць, што такi фiльм прымусiў бы гледача паразважаць, як слова лечыць i як ранiць.

Калi добра падумаць, то такiя прыклады можна сустрэць ледзь не кожны дзень. У час шалёных iнфармацыйных тэхналогiй мы перамаўляемся па вайберы альбо SMS, у фармат якiх не ўпiсваюцца добрыя пранiкнёныя словы. I пад гэтым уплывам перастаём iх ужываць наогул. Кожны з нас, калi будзе шчырым сам з сабой, згадае, колькi лiшнiх рэзкiх слоў нагаварыў самым блiзкiм людзям, а колькi добрых i патрэбных не сказаў. Не раз i не два мы проста не пагаварылi адно з адным, калi трэба было i пагаварыць, i высветлiць, i расставiць усё па сваiх месцах. Добра, калi ўсё яшчэ можна паправiць. А калi не...

Восем гадоў, як няма мамы. I з кожным годам, здаецца, усё болей адчуваю патрэбу нешта спытаць. Ды грызу сябе за тое, што шмат гадоў таму пра многае важнае не раiлася, можа, тады ўдавалася б пазбегнуць некаторых памылак. Але цяпер не дагонiш. Таму гаварыце з блiзкiмi, пакуль яны побач з вамi. I старайцеся iх пачуць.

Святлана ЯСКЕВIЧ

yackevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».