Вы тут

Дэпутаты разгледзелі шэраг бюджэтных законапраектаў


Нацыянальны сход, як орган заканадаўчай галіны ўлады, сярод іншага мае і кантралюючыя паўнамоцтвы. Парламентарыі прымаюць бюджэт, і яны ж назіраюць за тым, каб ён выконваўся так, як было запланавана. Учора гэтаму было прысвечана адразу некалькі законапраектаў.


Бюджэт за 2016-ы: мэты дасягнуты

Як падкрэсліў на пачатку пасяджэння Уладзімір АНДРЭЙЧАНКА, старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, ужо падведзены вынікі выканання рэспубліканскага бюджэту і бюджэту дзяржаўных пазабюджэтных фондаў Грамадзянскай авіяцыі, сацыяльнай абароны насельніцтва, Дэпартамента выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў за мінулы год. Адпаведныя законапраекты ўнесены кіраўніком дзяржавы ў Палату прадстаўнікоў.

Людміла ДАБРЫНІНА, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах, звярнула ўвагу на тое, што выкананне бюджэту праходзіла ў няпростых умовах, аднак тыя задачы, якія былі пастаўлены перад бюджэтам, выкананы: захаванне сацыяльнага вектара, абслугоўванне дзярждоўгу, падтрымка нацыянальнай эканомікі ў частцы кампенсацыі працэнтных ставак па крэдытах, падтрымка экспарцёраў.

Уваход вольны

Валерый БАРАДЗЕНЯ, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах, прадставіў праект закона «Аб інвестыцыйных фондах». Учора гэты дакумент, дарэчы, прынялі ў другім чытанні.

— З'яўляецца новы інструмент, і ён дазваляе любому чалавеку — нават таму, які не мае вялікага жадання разбірацца ў нюансах фондавага рынку, змяненнях індэксаў, падаражанні каштоўных папер, — станавіцца інвестарам, уступаючы ў інвестыцыйныя фонды, — коратка пераказаў парламентарый сутнасць законапраекта. — Іх працу будуць забяспечваць тыя людзі, што маюць спецыяльную падрыхтоўку, якія ведаюць, што гэта такое, і могуць ацаніць рызыкі.

Ветэранаў стане больш?

Алег ЛЕЎШУНОЎ, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па працы і сацыяльных пытаннях, расказаў пра новаўвядзенні, якія ўносяцца ў Закон «Аб ветэранах». Па сутнасці, яны невялікія. Камітэт дзяржаўнага кантролю прапанаваў замацаваць заканадаўча такую катэгорыю, як ветэраны органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю, і надаць ім адпаведны статус. Праект закона прынялі ў першым чытанні.

— Канцэптуальных змен і дапаўненняў няма. Разам з тым заўвагі, якія паступілі або паступяць, будуць разгледжаны пры падрыхтоўцы дакумента ў другім чытанні, — паведаміў дэпутат.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Кожны — патэнцыйны інвестар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».