Вы тут

Законнасць i людскасць


Жыхарка Добруша Людмiла Садоўская на прыём да памочнiка Прэзiдэнта Беларусi — iнспектара па Гомельскай вобласцi Юрыя Шулейкi прыйшла з некалькiмi пытаннямi. Але ж самы галоўны яе клопат датычыцца змянення арганiзацыi транспартнага руху памiж Добрушам i суседнiм расiйскiм Навазыбкавым.


Справа ў тым, што ў расiйскiм гарадку, якi знаходзiцца на адлегласцi ў паўсотнi кiламетраў, у жанчыны жывуць блiзкiя сваякi. Аказваецца, дабрацца да найблiжэйшага населенага пункта ў iншай краiне дабрушанам сёння вельмi складана. Тры гады таму былi адменены танныя дызель-цягнiкi, а мiждзяржаўны аўтобусны маршрут пракладзены так, што транспарт не заходзiць у сам райцэнтр — iдзе побач з iм. Жанчына кажа, прыходзiцца стаяць на трасе i галасаваць з надзеяй, што аўтобус спынiцца. Аднак былi выпадкi, калi не было месцаў або кiроўца проста не меў жадання забраць пасажыраў. Так яна аднойчы ледзь не спазнiлася на пахаванне сяброўкi.

Дарэчы, тую ж праблему маюць i iншыя 30 жыхароў райцэнтра, якiя нават пакiнулi подпiсы пад агульным зваротам. Людмiла Садоўская кажа: тры днi на трасе збiрала подпiсы, каб раённыя ўлады ўрэшце пераканалiся, што праблема агульная, а не толькi яе асабiстая. Да таго ж у многiх дабрушан дзецi вучацца ў Расii. Год займаецца жанчына гэтым пытаннем i пакуль што атрымлiвае адказы, якiя перакiдваюць рашэнне з адной iнстанцыi на iншую.

— I самае галоўнае — нiхто ж не супраць. Усе кажуць, што трэба рыхтаваць дакументы, узгадняць расклад руху. Сама з'ездзiла ў Навазыбкаў i спрабавала дамовiцца з мясцовымi транспартнымi арганiзацыямi. Так i не разумею — чаму складана ўзгаднiць расклад руху i дамовiцца з расiйскiмi транспартнымi арганiзацыямi?

Памочнiк Прэзiдэнта Юрый Шулейка адразу ж даў даручэнне даследаваць праблему больш паглыблена i пры неабходнасцi, улiчваючы добрыя суседскiя сувязi, звязацца з расiйскiм Навазыбкавым i паспрабаваць, згодна з мiждзяржаўнымi законамi, арганiзаваць перавозку пасажыраў.

Мiж тым час прыёму ў Добрушы прыйшлося павялiчыць удвая. 30 чалавек — а гэта i тыя, хто папярэдне запiсаўся, i тыя, хто прыйшоў у апошнi момант, — затрымалi Юрыя Шулейку ў Добрушы на чатыры гадзiны. Пытаннi быццам традыцыйныя: утрыманне жыллёвага фонду, працаўладкаванне, забеспячэнне якаснай вадой... Прыходзiлi на прыём i людзi, незадаволеныя судовымi рашэннямi. Iнспектар па Гомельскай вобласцi Юрый Шулейка гаворыць, што шэраг пытанняў могуць вырашыць непасрэдна ў зале чыноўнiкi, якiя прысутнiчаюць на прыёме. Для iншых патрабуецца невялiкi час.

— Ёсць словы «закон» i «людскасць». Iмi трэба кiравацца пры прыняццi адказных рашэнняў, якiя могуць паўплываць на лёсы людзей. Важна зразумець тую сiтуацыю, у якой апынуўся чалавек. Спадзяюся, што мясцовая адмiнiстрацыя хутка дапаможа жыхарам аднаго з дамоў у Добрушы вырашыць праблему з дахам, якi цячэ. Мы iмкнёмся максiмальна зразумець чалавека i тую сiтуацыю, у якую ён трапiў. Мясцовыя ўлады ў межах заканадаўчага поля iмкнуцца вырашаць праблемы жыхароў. Акрамя таго, ёсць шэраг наведвальнiкаў, якiя ведаюць спецыфiку свайго пытання i шукаюць адказ на яго ў розных кiраўнiкоў. Iм важна, каб той, хто з iмi гутарыць, iм паспачуваў. Разам з тым мясцовыя ўлады разумеюць сiтуацыю ў рэгiёне i аб'ектыўна, у рамках заканадаўства iмкнуцца вырашаць пытаннi насельнiцтва. Я зусiм нядаўна пабываў у Нараўлянскiм i Хойнiцкiм раёнах. У найблiжэйшы час правяду прыём у Петрыкаве або Жыткавiчах.

Падчас дыялогу разгледжаны звароты, якiя датычылiся самых розных сфер жыцця. Сярод ахвотных задаць пытанне былi не толькi жыхары Добруша i Добрушскага раёна, але i Гомеля, Гомельскага раёна, Веткi.

Iрына АСТАШКЕВIЧ

iost@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.