Вы тут

Стыхія паламала дзясяткі дрэў


З прычыны праходжання ў аўторак над тэрыторыяй краіны навальнічнага фронту з парывамі ветру да 21 м/с былі зафіксаваныя шматлікія выпадкі падзення дрэў.


Паводле інфармацыі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, усяго іх было 42: у Брэсцкай (6 выпадкаў), Віцебскай (11 выпадкаў), Гомельскай (1 выпадак), Гродзенскай (4 выпадкі), Мінскай (19 выпадкаў) абласцях і Мінску (1 выпадак), у выніку якіх пашкоджаны 8 легкавых аўтамабіляў. Пацярпелых няма.

Работнікі МНС і іншых арганізацый распілавалі і прыбралі дрэвы. У Слуцкім раёне зафіксаваны выпадкі пашкоджання дахаў жылых дамоў і гаспадарчых пабудоў, для вызначэння ўрону працуе раённая камісія па надзвычайных сітуацыях. Вяліся аднаўленчыя работы. Па інфармацыі «Белэнерга», на працягу сутак на тэрыторыі краіны перыядычна парушалася электразабеспячэнне 483 населеных пунктаў.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Вецер кідаўся дрэвамі

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».