Вы тут

«Кажуць, што ў маiм малацэ няма тлушчу»


З адной з вёсак Ганцавiцкага раёна на «гарачую лiнiю» нашай газеты патэлефанавала мясцовая жыхарка — здатчык малака. Якраз на гэтую працэдуру ў жанчыны было шмат скаргаў, якiя яна даволi эмацыянальна спрабавала нам выкласцi. Галоўная праблема заключалася ў тлустасцi малака. Пры прыёме прадукцыi, як сцвярджала заяўнiца, ёй занiжалi гэты паказчык. А калi яна сама вазiла малако на малаказавод, выстаўленая тлустасць была вышэйшай i цалкам задавальняла здатчыцу.


Мы не называем нiякiх дакладных звестак пра заяўнiцу (у рэдакцыi яны ёсць), паколькi ў гэтай справе можа быць замешаны так званы чалавечы фактар. Ды i якiм чынам газета можа праверыць тлустасць малака, якое здае жанчына? Таму мы мусiлi звярнуцца па дапамогу да начальнiка ўпраўлення сельскай гаспадаркi i харчавання — намеснiка старшынi Ганцавiцкага райвыканкама Юрыя Лелеса. Той пагадзiўся, што ў гэтай справе ў кожнага бока можа быць свая праўда. Лепшае выйсце — правесцi камiсiйную праверку з удзелам прадстаўнiкоў мясцовай гаспадаркi, сельскага Савета i, вядома, самой заяўнiцы.

— Малако ад здатчыкаў звозiцца на ферму, адкуль яго забiрае малакавоз завода, — сказаў Юрый Уладзiмiравiч. — Трэба праверыць прадукцыю ў самой здатчыцы, што i будзе зроблена ў найблiжэйшы час. У адзiн з дзён, пасля таго, як яна выставiць малако, камiсiйна, з запрашэннем самой здатчыцы, будуць адабраныя пробы.

Як заўважыў далей Юрый Лелес, па паперах здадзенае раней жанчынай малако мае тлустасць 3,6 працэнта — гэта базавы паказчык, не самы горшы. Канешне, калi ён вышэйшы, малаказдатчык толькi ў выйгрышы, але пры базавым нiчога не губляе.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».