Вы тут

Светлае піва «Лідскае» узору 1967 года ўжо ў продажы


Упершыню піва пад назвай «Лідскае» з’явілася на прылаўках у 1967 годзе. Тады аўтарамі новага гатунку былі галоўны броваршчык завода Марыя Галяева і загадчык лабараторыі Паліна Смірнова. Для прыгатавання напою ячмень набывалі ва Францыі і Польшчы, а хмель завозілі з Амерыкі і Украіны.


Сёння этыкетка і бутэлька новага гатунку візуальна паўтараюць арыгінальнае піва, вырабленае 50 гадоў таму. Бутэлька — з тоўстага зялёнага шкла, якое выкарыстоўвалася ў тыя гады для прамысловага разліву. На этыкетцы размешчаная эмблема ў выглядзе ладдзі з коласам у адпаведнасці з арыгінальнай этыкеткай першых партый.

«За 50 гадоў тэхналогія прыгатавання піва, культывавання і вытворчасці соладу істотна змянілася. Раней напой атрымліваўся насычаны, з ярка выражаным соладавым смакам і водарам, лёгкім адценнем карамелі і глыбокім жоўта-бурштынавым колерам, сярэдняй горычы, — кажа галоўны броваршчык ААТ «Лідскае піва» Алег МАЛАХАЎ. — У новым гатунку выкарыстаны традыцыйны хмель «Perle», які характарызуецца чыстым хмелевым водарам, без дадатковых смакаў і пахаў. У склад акрамя светлага ячменнага ўвайшлі яшчэ два віды соладу. Для атрымання прадукту, максімальна набліжанага да 1967 года, з насычаным смакам і водарам, разам з вышэйпералічанымі відамі соладу я выкарыстаў асаблівыя настройкі тэхналагічнага працэсу прыгатавання сусла».

Святлана БАРЫСЕНКА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.