Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Інтуіцыя — ваш верны і надзейны сябар. Магчымы ўдзел у якіх-небудзь інтэлектуальных праектах. Не плануйце залішняй нагрузкі на працы. Не фарсіруйце падзеі і не спрабуйце рабіць дзесяць спраў адначасова. У аўторак парадуюць падзеі ў асабістым жыцці. У пятніцу давядзецца адстойваць свае інтарэсы. У выхадныя адпачніце разам з сябрамі. У гэты час добра прымаць гасцей або весці работу па хатняй гаспадарцы. Дарэчы, у суботу вы можаце знайсці новага сябра.


ЦЯЛЕЦ. Прыслухайцеся да парад сяброў і калег па працы, якім давяраеце. А вось грошы ў сумесны бізнес зараз укладваць непажадана. Пачынаючы з сярэдзіны тыдня, графік работы можа стаць вельмі напружаным, паспрабуйце не вельмі стаміцца да гэтага часу. Лепш трохі прыпыніць свой тэмп, успомніўшы пра тое, што ўсіх грошай не заробіш, і дазволіць сабе невялікую перадышку. Падумайце пра будучыню, цяпер самы час завесці сям'ю.

БЛІЗНЯТЫ. Пазбягайце кардынальных перамен у любых галінах дзейнасці. Ваша мэтанакіраванасць дазволіць дасягнуць немагчымага, але дзейнічаць трэба строга па плане. Сутыкненне з нязначнымі цяжкасцямі толькі дадасць унутранай упэўненасці ў сабе і рашучасці, што дазволіць з лёгкасцю іх пераадолець. Вашы ідэі будуць станоўча ўспрынятыя начальствам і калегамі. Інтарэс да справы спрацуе больш на вашу рэпутацыю, чым на заробак, але і тое, і другое будзе знаходзіцца на прыстойнай вышыні. У выхадныя займайцеся творчасцю, сустракайцеся з сябрамі. Неабходна здымаць нервовыя перагрузкі.

РАК. Надыходзіць спрыяльны перыяд. Цяпер якраз той момант, калі хочацца цалкам аддацца летняму настрою. Ужо ў панядзелак вас чакае поспех, які дазволіць адчуць лёгкасць на сэрцы. Чацвер прынясе невялікую але важную ўдачу, і вы адчуеце, як свет любіць вас. Радасць захопіць у свае абдымкі і закруціць у вясёлым танцы. У нядзелю варта крыху адпачыць ад мітусні — напрыклад, зладзіць сабе маленькае падарожжа або шпацыр.

ЛЕЎ. Удалы час для розных каштоўных набыткаў, укладання грашовых сродкаў, дзеянняў, накіраваных на ўмацаванне свайго матэрыяльнага становішча. Аўторак і субота — добрыя дні для зносін са сваякамі. Нават уладальнікі самага складанага характару будуць мілыя і пакажуць сябе з лепшага боку. Калі чацвер не будзе занадта загружаны працай, лепш правесці яго ў кампаніі сяброў. На абяцанні, якія будуць атрыманы вамі ў суботу, асабліва спадзявацца не варта. Нядзеля — выдатны дзень для правядзення даследаванняў і эксперыментаў.

ДЗЕВА. На гэтым тыдні добра пойдуць справы, у якіх патрабуецца актыўнае ўкладанне сіл, але не тыя, якія не змогуць абысціся без дакладнага і паслядоўнага кіраўніцтва. У пачатку тыдня пастарайцеся быць пунктуальнымі і не спазняйцеся на працу. Калі кудысьці адпраўляецеся, то прыходзьце ў патрэбнае месца загадзя. У панядзелак будзьце адкрытыя для навакольных, старайцеся весці сябе шчыра з усімі, з кім давядзецца мець зносіны. У чацвер з'явіцца магчымасць праявіць свае самыя лепшыя якасці, так што не спрачайцеся з-за дробязяў. У выхадныя вашы планы могуць раптам сарвацца па абставінах ад вас не залежных.

ШАЛІ. У панядзелак займайцеся толькі тымі справамі, якія ўжо пачаты і патрабуюць працягу. Аўторак прынясе атмасферу лёгкасці і натуральнасці — радуйцеся жыццю і паспрабуйце падтрымаць гармонію ва ўласным доме на ўвесь астатні тыдзень. У пятніцу праявіце як мага больш цярпення і мяккасці ў зносінах з блізкімі людзьмі. Сваркі, задуманыя ў гэты дзень, абяцаюць мець зацяжны характар. У нядзелю паспрабуйце не паддавацца шкодным уплывам, яны могуць занадта лёгка завалодаць вамі.

СКАРПІЁН. Тыдзень пройдзе лёгка і прыемна. Час будзе больш чым паспяховы для ўсіх вашых пачынанняў, будзеце сябе адчуваць літаральна на кані. Працы будзе шмат, але яна — цікавая і высокааплатная, што надасць сіл і энергіі. Любыя вашы ідэі і задумкі прымаюць імклівыя абароты ў развіцці, імгненна знаходзячы аднадумцаў і прыхільнікаў. Паспрабуйце кіраваць сваім эмацыйным станам, усміхайцеся свету, тым больш што ў вас будуць для гэтага прычыны. У каханні таксама пашанцуе.

СТРАЛЕЦ. На гэтым тыдні асаблівую вагу набудуць дзелавыя кантакты, сувязі і паездкі. Прывядзіце ў парадак усе дакументы, гэта атрымаецца лёгка і паспяхова. Можна таксама разлічваць на разумную падтрымку і дапамогу калег. Выяўляйце настойлівасць пры адстойванні сваіх інтарэсаў, і поспех прыйдзе да вас. Любы абраны вамі шлях можа прынесці радасць і задавальненне, калі ўпэўнена па ім ісці. Выхадныя — добры момант для пачатку доўгачаканага адпачынку.

КАЗЯРОГ. На гэтым тыдні з'явіцца шанц нагнаць упушчаныя магчымасці на працы. Зможаце прааналізаваць, як і па якіх сцэнарыях разгортваюцца вашы адносіны з людзьмі. Адчуеце, з якіх нечаканых элементаў часу складаецца ваша жыццё. Паспрабуйце не паддавацца на эмацыйныя правакацыі ў чацвер, калі не хочаце адчуць сябе знясіленымі. У суботу зносін будзе больш, чым звычайна, і кампанія будзе прыемная.

ВАДАЛЕЙ. Варта акумуляваць такія якасці свайго характару, як здароўе і пільнасць. Вам пажадана пасачыць за сваімі выказваннямі, можаце стаць не ў меру гаваркімі, а гэта нікому яшчэ не прыносіла карысці. Нестандартны падыход да вырашэння працоўных праблем дасць станоўчы вынік. У сярэдзіне тыдня не варта рабіць вымову падначаленым толькі за тое, што яны не змаглі выканаць які-небудзь з падпунктаў вашага плана. Галоўная задача выхадных дзён заключаецца ў тым, каб як след выспацца.

РЫБЫ. Час заняцца абнаўленнем іміджу, прывядзеннем сябе ў парадак. Знешнасць цяпер не менш важная, чым дзелавыя якасці. Давядзецца прымаць важныя рашэнні і пажынаць іх плады. Супрацоўніцтва з партнёрамі паступова наладжваецца, магчымая паездка, сустрэча і важныя дамоўленасці. У аўторак ваша запаветнае жаданне споўніцца, толькі самі не перашкаджайце лёсу. У пятніцу будзьце асабліва ўважлівыя да дзяцей і родных, стрымлівайце прыступы раздражнёнасці. У нядзелю дазвольце сабе маленькія слабасці.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.