Вы тут

Язык праглынеш — так вабiць


Штотыдзень у эфiры тэлеканала «Беларусь 3» гульня «Размаўляем па-беларуску». Для таго каб стаць яе ўдзельнiкамi, неабходна зайсцi на сайт tvrgоmеl.bу або 3bеlаrus.bу  i праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўнiць заяўку на каманду з трох чалавек. Ну, а праверыць сваё веданне роднай мовы пасля таго, як праграма выйшла ў эфiр, можна з дапамогай «Звязды».


Цi ведалi вы, што:

апо́лак — крайняя дошка пры апiлоўцы бярвён. У Якуба Коласа чытаем:

А дзядзька моўчкi стаў збiрацца:

Дастаў сякерку i свярдзёлак,

Пад паху сунуў ён аполак...

збі́цень (устарэлае) — гарачы напiтак з вады, мёду, прыпраў. У XVIII—XIX стагоддзях збiцень гатавалi так. У кiпень з мёдам, цукрам цi патакаю дабаўлялi спецыi (перац, гваздзiку, карыцу, мускатны арэх, лаўровы флiст i iншае);

ва́бiць — зачароўваючы сваiм выглядам, прыцягваць да сябе;

ва́дзiць (размоўнае) — шкодзiць, перашкаджаць. Пры ўжываннi не блытаем са словам вадзIць, якое мае зусiм iншае значэнне — накiроўваць хаду;

сажо́нкi — стыль плавання з папераменным выкiдваннем рук уперад;

панё́ва — прадмет адзення, якi мацавалi на поясе;

язык праглынеш — так гавораць пра нешта вельмi смачнае, апетытнае. Беларускiя сiнонiмы: за вушы не адцягнеш, пальчыкi аблiжаш. Рускi адпаведнiк: во рту тает;

плесцi кашалi — гаварыць абы што, выдумваць. Беларусы яшчэ скажуць: гарадзiць плот, пляскаць языком. Рускiя: точить лясы, толочь воду в ступе.

Чарговыя выпускі тэлевіктарыны глядзіце ў эфіры «Беларусь 3» раніцай кожную суботу.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

іost@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.