Вы тут

Падняцца па лесвіцы поспеху


У Мінску выбралі самую прыгожую і дзелавую жанчыну. 


За  ганаровае званне змагаліся 12 бізнэс-вуман. На тры месяцы ім давялося пакінуць свае офісы і выйсці з зоны камфорту. Прыгажунні кармілі свінак, насілі ваду з калодзежа, адным словам, "акунуліся" ў вясковую рамантыку. Для дзяцей, якія трапілі ў цяжкія жыццёвыя абставіны, жанчыны правялі дабрачынную фотавыставу і ўзяліся за выкананне іх самых запаветных жаданняў. Не абыйшлося і без экстрыму: бізнэс-лэдзі сплаўляліся на байдарках, кіравалі яхтай, нават, пілатавалі верталётам!

 

-  У мяне даволі часта пытаюцца, ці  не прапала за 6 год цікавасць да праекту, - прызнаецца кіраўнік «Лэдзі Бос» і LADY.TUT.BY Святлана Зэре. -- Вядома, не! Кожны сезон адкрывае новыя імёны беларусак, якімі варта ганарыцца, з якімі хочацца сябраваць і працаваць. Імёны жанчын, якія не скардзяцца на абставіны, а проста бяруць жыццё ў свае рукі і робяць яго шчаслівым!

 

У фінале праекту ўдзельніцы дэманстравалі журы і гледачам дзелавыя касцюмы і вячэрнія сукенкі. Для прэзентацыі сваёй кампаніі кожная з жанчын падрыхтавала яркія відэаролікі. Прадставіць справу жыцця ў трох хвілінах - няпроста, але канкурсанткі справіліся з ёй на выдатна.

 

Самая складаная задача была ў журы, бо аддаць тытул трэба было ўсяго адной бізнэс-вуман. Пашчасціла Валянціне Неізвеснай, кіруючаму партнеру ААТ «РСМ Бел Аудыт».

- «Лэдзі Бос» - суперпраект, - не хавае эмоцый пераможца, - Я атрымлівала асалоду ад кожнага імгнення. Праект прынёс мне бясцэнны вопыт! Нарэшце я без сарамлівасці магу сказаць сабе - я самая прыгожая, разумная і паспяховая жанчына!

 

У праекце ўдзельнічалі:

 

-- Вера Быкава -- заснавальнік ЧУА «Вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - пачатковая школа “Апельсін” -- «Лэдзі Аптымізм»

 

- Надзея Ручанава - дырэктар ActiveCloud (ААТ «Актыўныя тэхналогіі») - «Лэдзі Найлепшая Нявеста»

 

- Кацярына Леўчанка -- сузаснавальнік, дырэктар кампаніі OrangeProcess - «Лэдзі Абаянне»

 

- Ірына Тарасевіч - сузаснавальнік, фінансавы дырэктар ТДА «Ірэн эстэты» - «Лэдзі Натхненне»

 

- Валянціна Неізвесная - кіруючы партнёр ААТ «РСМ Бел Аудыт» - «Лэдзі Дасканаласць» 

 

- Алена Сіманчук - саўладальнік, дырэктар кампаніі «Cleanny.by» ( уборка дамоў і кватэр) - «Лэдзі Мэтанакіраванасць»

 

- Кацярына Варганава - кіраўнік пернікавай майстэрні Pernik.by - «Лэдзі Чарадзейнасць»

 

- Наталля Гулак - топ-мэнэджэр ЗАТ «Дамінанта-Сэрвіс» -«Лэдзі Дружба-2017»

 

-- Наталля Буракоўская - партнёр адвакацкага бюро «Парада і Партнёры»  -«Лэдзі Сусвет»

 

-- Ала Кашкан - заснавальнік, намеснік дырэктара групы кампаній ААТ «Арт-тем» (газавае ацяпляльнае абсталяванне)  - «Лэдзі Элегантнасць».

 

- Вольга Грынкевіч - генеральны дырэктар / сузаснавальнік сеткі багетных майстэрняў «БелБагетМастер»  -  «Лэдзі Пяшчота»

 

- Юлія Забабуха - генеральны дырэктар кампаніі СП «Унібелус» -- «Лэдзі Бездакорнасць»

 

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?