Вы тут

Умерана цёплае няўстойлівае надвор'е захаваецца і ў выхадныя дні


Адзін з плюсаў цяперашняга надвор'я: лёгка дыхаецца. Гэта заўсёды актуальна летам, асабліва для вялікіх гарадоў, адзначаюць сіноптыкі.


Як расказалі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды ўмерана цёплае няўстойлівае надвор'е захаваецца і ў выхадныя дні, не абыдзецца без кароткачасовых дажджоў. Так, у суботу, 24 чэрвеня, яны пройдуць ноччу па паўднёвым захадзе, удзень — у некаторых раёнах, магчымыя навальніцы. Уначы 5—12 градусаў, удзень чакаецца 17—24 градусаў цяпла.

У нядзелю пацяплее, але не абыдзецца без кароткачасовых ападкаў. Уначы прагназуецца 10—16 градусаў. Днём 19—26, па поўдні — да 29 градусаў цяпла. У панядзелак удзень 17—24 градусы цяпла, па паўднёвым усходзе — да 28. Франтальныя раздзелы абумовяць ноччу пераважна па ўсходзе і паўночным захадзе, а ўдзень на большай частцы краіны кароткачасовыя дажджы. У аўторак будзе пераважна без ападкаў, толькі па поўначы краіны пройдуць кароткачасовыя навальнічныя дажджы. Уначы 7—14 градусаў цяпла, удзень 20—27 градусаў, па паўднёвым захадзе — да плюс 29.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Умерана цёпла, з дажджамі

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.