Вы тут

Два гады турмы за браканьерства атрымаў жыхар Камянецкага раёна


Жыхар Камянецкага раёна атрымаў два гады пазбаўлення волі за незаконнае паляванне на аленя.


33-гадовы вясковец паставіў петлі на жывёлу ў Бялянскім лясніцтве нацыянальнага парку «Белавежская пушча». У студзені ў пятлю папалася самка аленя. Тушу браканьер разабраў на месцы, але быў заўважаны супрацоўнікамі нацпарку.

У красавіку суд Камянецкага раёна вызначыў меру пакарання ў выглядзе двух гадоў калоніі агульнага рэжыму. З яго спагнана ў якасці кампенсацыі шкоды, нанесенай прыродзе, 6900 рублёў, а таксама 100 базавых велічынь штрафу.

Фігурант крымінальнай справы абскардзіў прыгавор. Але Брэсцкі абласны суд пакінуў рашэнне суда першай інстанцыі без змены.

Святлана ЯСКЕВІЧ

yackevіch@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?